Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы ўзначальваюць топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.01.2018 15:41
Літоўскія мытнікі склалі топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды, выяўленых у 2017 годзе.
Foto: euroby.info

Літоўскія мытнікі склалі топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды, выяўленых у 2017 годзе. Першае месца атрымалі вокны, якія з Літвы адпраўлялі ў Швэцыю. У іх знайшлі 6500 пачкаў цыгарэт “Фэст” з Гродна. На другім месцы — беларускі мытнік (верагодна, ужо былы), які вёз у Літву скрынкі з цукеркамі, у якіх былі схаваныя цыгарэты.На трэцім месцы зноў жа беларус, які апрануў незвычайную камізэльку, у якой было схавана 60 пачкаў цыгарэт.

На чацьвёртым месцы — прадавец кніг з Амэрыкі, які пасылаў схаваныя ў кнігах дарагія тэлефоны і нават ноўтбук. Пятае месца атрымалі кантрабандысты, якія хавалі цыгарэты ў кансэрвах, у пачках з сокам і ў сухім дзіцячым харчаваньні, інфармуе сайт euroby.info.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт