Logo Polskiego Radia
Print

Над Прыпяцьцю пабудуюць часовы мост

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.01.2018 13:48
Пантонную пераправу ля аварыйнага моста ў Жыткавіцкім раёне заменяць больш трывалай канструкцыяй.
Фота: Радыё "Свабода"Фота: Радыё "Свабода"svaboda.org

Часовы аб'язны мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне будзе ўзьведзены да сярэдзіны сакавіка – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА.

У цяперашні час на двух берагах ракі дарожныя службы рыхтуюць падыʼезды да будучага моста – насыпаюць земляное палатно. Пасьля гэтага спэцыялісты пачнуць узводзіць сам мост. Ён будзе ўяўляць сабой мэталічную зборна-разборную канструкцыю. Праходзіць па мосьце змогуць як людзі, так і тэхніка. Пра гэта журналістам паведаміў генэральны дырэктар прадпрыемства «Гомельаўтадар» Ігар Мацьвяцоў.

Будаўніцтва часовага моста разам з узьведзеным пантонным – адна з мераў, якая будзе прынятая, каб замяніць стацыянарны аўтамабільны мост праз Прыпяць, у канструкцыі якога 7 сьнежня была выяўленая трэшчына.

Неабходнасьць будаўніцтва часовага моста тлумачыцца тым, што цяперашняя пантонная пераправа не вытрымлівае крыгаходу. У ноч на 14 студзеня ільдзіны сарвалі мацаваньне пантоннага моста. У цяперашні час прымаюцца меры па яго аднаўленьні.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт