Logo Polskiego Radia
Print

Лаўроў спадзяецца, што дагавор аб візах будзе падпісаны неўзабаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.01.2018 13:09
Уведзены Беларусьсью бязьвізавы рэжым унёs некаторы разнабой у сытуацыю, лічыць кіраўнік МЗС РФ.
Лаўроў спадзяецца, што дагавор аб візах будзе падпісаны неўзабаве.Лаўроў спадзяецца, што дагавор аб візах будзе падпісаны неўзабаве. PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Лаўроў спадзяецца, што дагавор аб візах будзе падпісаны неўзабаве
Уведзены Беларусьсью бязьвізавы рэжым унёs некаторы разнабой у сытуацыю, лічыць кіраўнік МЗС РФ.
Міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў спадзяецца, што Беларусь і Расея падпішуць дагавор аб узаемным прызнаньні віз найбліжэйшым часам. Пра гэта Лаўроў заявіў 15 студзеня на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай вынікам дзейнасьці расейскай дыпляматыі ў 2017 годзе.
„Каб мяжа была празрыстая, трэба, каб нашы дзеяньні былі сынхранізаваныя. Так што мы цалкам за тое, каб у нас наогул не было ніякіх межаў”, — сказаў Лаўроў. „Але калі ва ўмовах, вельмі няпростых для Расеі з пункта гледжаньня тэрарыстычных пагроз, беларускія сябры літаральна без папярэджаньня абвясьцілі, што грамадзяне 80 краін маюць права бязь віз уязджаць у Беларусь на некалькі дзён, гэта, вядома жа, унесла некаторы разнабой у сытуацыю”, - дадаў ён.
Кіраўнік МЗС растлумачыў, што зь некаторымі з гэтых краін у Расеі існуе „візавы рэжым, і досыць сур'ёзныя праверкі праходзяць пасьля звароту па візы з боку грамадзян адпаведных дзяржаў”.
„І атрымлівалася сытуацыя, калі, заехаўшы ў Беларусь, грамадзянін з краіны, для наведваньня Расеі якому патрэбная віза, можа абсалютна спакойна ўзяць і перабрацца ў Расею безь якой-небудзь праверкі, — сказаў Лаўроў. — Таму мы вымушаныя былі зрабіць тое, што мы зрабілі: папярэдзілі ўсіх, што калі людзі хочуць перамяшчацца зь Беларусі ў Расею ў гэтай сытуацыі, то давядзецца для замежнікаў рабіць праверку, а лятаць самалётамі зь Беларусі ў Расею замежнікі павінны толькі ў аэрапорты, дзе ёсьць міжнародныя пункты пропуску. Гэта відавочныя абсалютна рэчы”.
Лаўроў падкрэсьліў, што Расея прапанавала Беларусі „апэратыўна ўзгадніць дагавор аб узаемным прызнаньні віз, які ўжо ў высокай стадыі гатоўнасьці”. „Спадзяюся, што ён будзе прыняты найбліжэйшым часам. Мы да гэтага гатовыя”, — заявіў ён.
11 студзеня на нарадзе па лібэралізацыі візавага рэжыму Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу на працягу 2018 года ўрэгуляваць рознагалосьсі ў памежнай сфэры з Расеяй.
З 12 лютага 2017 году ў Беларусі дзейнічае пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць у краіну цераз нацыянальны аэрапорт Менск.
У канцы сьнежня Лукашэнка падпісаў указ аб устанаўленьні бязьвізавага ўезду да 10 дзён для замежных наведвальнікаў Аўгустоўскага канала, Горадні й Гарадзенскага раёна, турысцка-рэкрэацыйнай зоны „Брэст”.
Бязь віз (да 180 дзён) у Беларусь таксама могуць уязджаць інвэстары й іншыя асобы па сьпісах, складзеных адміністрацыяй індустрыяльнага парка „Вялікі камень”. Акрамя таго, дэкрэтам № 8 „Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі” ўстанаўліваецца бязьвізавы парадак уезду для замежных грамадзян, якія наймаюцца на працу рэзыдэнтамі Парка высокіх тэхналёгій, а таксама для заснавальнікаў рэзыдэнтаў ПВТ.
belapan.com/аз

Міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў спадзяецца, што Беларусь і Расея падпішуць дагавор аб узаемным прызнаньні віз найбліжэйшым часам. Пра гэта Лаўроў заявіў 15 студзеня на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай вынікам дзейнасьці расейскай дыпляматыі ў 2017 годзе.

„Каб мяжа была празрыстая, трэба, каб нашы дзеяньні былі сынхранізаваныя. Так што мы цалкам за тое, каб у нас наогул не было ніякіх межаў”, — сказаў Лаўроў.

„Але калі ва ўмовах, вельмі няпростых для Расеі з пункта гледжаньня тэрарыстычных пагроз, беларускія сябры літаральна без папярэджаньня абвясьцілі, што грамадзяне 80 краін маюць права бязь віз уязджаць у Беларусь на некалькі дзён, гэта, вядома жа, унесла некаторы разнабой у сытуацыю”, - дадаў ён.

Кіраўнік МЗС растлумачыў, што зь некаторымі з гэтых краін у Расеі існуе „візавы рэжым, і досыць сур'ёзныя праверкі праходзяць пасьля звароту па візы з боку грамадзян адпаведных дзяржаў”.

„І атрымлівалася сытуацыя, калі, заехаўшы ў Беларусь, грамадзянін з краіны, для наведваньня Расеі якому патрэбная віза, можа абсалютна спакойна ўзяць і перабрацца ў Расею безь якой-небудзь праверкі, — сказаў Лаўроў. — Таму мы вымушаныя былі зрабіць тое, што мы зрабілі: папярэдзілі ўсіх, што калі людзі хочуць перамяшчацца зь Беларусі ў Расею ў гэтай сытуацыі, то давядзецца для замежнікаў рабіць праверку, а лятаць самалётамі зь Беларусі ў Расею замежнікі павінны толькі ў аэрапорты, дзе ёсьць міжнародныя пункты пропуску. Гэта відавочныя абсалютна рэчы”.

Лаўроў падкрэсьліў, што Расея прапанавала Беларусі „апэратыўна ўзгадніць дагавор аб узаемным прызнаньні віз, які ўжо ў высокай стадыі гатоўнасьці”. „Спадзяюся, што ён будзе прыняты найбліжэйшым часам. Мы да гэтага гатовыя”, — заявіў ён.

11 студзеня на нарадзе па лібэралізацыі візавага рэжыму Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу на працягу 2018 года ўрэгуляваць рознагалосьсі ў памежнай сфэры з Расеяй.

З 12 лютага 2017 году ў Беларусі дзейнічае пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць у краіну цераз нацыянальны аэрапорт Менск.

У канцы сьнежня Лукашэнка падпісаў указ аб устанаўленьні бязьвізавага ўезду да 10 дзён для замежных наведвальнікаў Аўгустоўскага канала, Горадні й Гарадзенскага раёна, турысцка-рэкрэацыйнай зоны „Брэст”.

Бязь віз (да 180 дзён) у Беларусь таксама могуць уязджаць інвэстары й іншыя асобы па сьпісах, складзеных адміністрацыяй індустрыяльнага парка „Вялікі камень”. Акрамя таго, дэкрэтам № 8 „Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі” ўстанаўліваецца бязьвізавы парадак уезду для замежных грамадзян, якія наймаюцца на працу рэзыдэнтамі Парка высокіх тэхналёгій, а таксама для заснавальнікаў рэзыдэнтаў ПВТ.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт