Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пройдуць форумы ААН і АБСЭ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.01.2018 17:23
Гэтую дату на брыфінгу назвала намесьніца старшыні Савету Рэспублікі Марыяна Шчоткіна.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску пройдуць форумы ААН і АБСЭ
Гэтую дату на брыфінгу назвала намесьніца старшыні Савету Рэспублікі Марыяна Шчоткіна.
Рэгіянальны форум каардынатараў ААН „Пабудова партнэрства ў падтрымку нацыянальных намаганьняў у галіне ўстойлівага разьвіцьця” пройдзе ў Менску 21–22 лютага. Гэтую дату назвала намесьніца старшыні Савету Рэспублікі Марыяна Шчоткіна на спэцыяльным брыфінгу для прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу, акрэдытаваных у Беларусі.
Яна распавяла пра тое, як ідзе падрыхтоўка да форуму. Спадарыня Шчоткіна паведаміла, што на яго запрошаныя службовыя асобы высокага роўню, адказныя за нацыянальную каардынацыю дасягненьня мэтаў устойлівага разьвіцьця ў краінах Эўропы й Цэнтральнай Азіі.
А ў Вене на першым пасяджэньні Сталай рады АБСЭ пад старшынствам Італіі сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ Алена Купчына „пацьвердзіла гатоўнасьць беларускага боку актыўна ўдзельнічаць у барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі й пагрозамі, у прыватнасьці, праз арганізацыю ў Менску канфэрэнцыі АБСЭ па прадухіленьні тэрарызму з акцэнтам на кібэрпрастору”, — паведамляе прэсавая служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Такім чынам, спадарыні Шчоткіна й Купчына пацьвердзілі інфармацыю беларускай Свабоды, якая прагназавала правядзеньне менавіта гэтых форумаў у 2018 годзе ў Беларусі.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт