Logo Polskiego Radia
Print

Пад Менскам адкрылі цэнтар традыцыйнай кітайскай мэдыцыны

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.01.2018 15:20
Яго пацыентам прапануюць прайсьці лячэньне іглаўколваньнем і п'яўкамі.
Працэрура ўрыкуларэфлексатэрапііПрацэрура ўрыкуларэфлексатэрапііpixabay.com/Public Domain/CC0

На базе Менскага абласнога клінічнага шпіталя адчыніўся Цэнтар традыцыйнай кітайскай мэдыцыны – паведамляе афіцыйнае інфармагенцта БЕЛТА. Незвычайная мэдыцынская ўстанова адчынілася ў пасёлку Лясное. Яна была створаная на базе аддзяленьня мэдыцынскай рэабілітацыі.

Пацыентам прапануецца прайсьці працэдуру клясычнага іглаўколвання (акупунктуру), лазерапунктуру, электрапунктуру, а таксама гірудатэрапію (лячэньне пʼяўкамі), ды ўрыкуларэфлексатэрапію – іглаўколваньне вушэй.

Як адзначыў галоўны ўрач Менскага абласнога клінічнага шпіталя Андрэй Каралько, супрацоўнікі новага мэдычнага цэнтру наведвалі Кітай, дзе знаёмілася з мэтадамі, якія выкарыстоўваюцца ў кітайскай традыцыйнай мэдыцыне.

Плянуецца, што новы цэнтар зможа прыняць да 50 чалавек на дзень. Пры наяўнасьці паказаньняў пацыенты Менскага абласнога клінічнага шпіталя змогуць атрымаць там дапамогу бясплатна. Для іншых прадугледжаны платны прыём.

Паводле БЕЛТА, мэтады кітайскай традыцыйнай мэдыцыны эфэктыўныя пры лячэньні захворваньняў пазваночніка, сасудаў і суставаў. Кіраўніцтва мэдыцынскай установы намеранае рэгулярна высылаць супрацоўнікаў на працяглыя стажыроўкі ў Кітай.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт