Logo Polskiego Radia
Print

Польскі пiяніст Лешак Можджэр выступіць у Горадні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.01.2018 08:34
  • Лешак Можджэр.mp3
На сцэне ён выступіць з беларускiм пiяністам-вiртуозам Кiрылам Кедуком.

Клясыка і джаз прагучаць 20 студзеня ў Канцэртнай залі Гарадзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. На сцэне сустрэнуцца два яскравыя салicты, легенда сусьветнага джаза – гэта польскі пiяніст Лешак Можджэр i знакамiты беларускi пiяніст-вiртуоз Кiрыл Кедук.
Музыкаў будзе суправаджаць Менскi моладзевы камэрны аркестар. У канцэрце таксама прыме ўдзел вядомы беларускi скрыпач, ляўрэат мiжнародных конкурсаў Павал Бацян.
Шэдэўры клясычнай музыкі (Канцэрт для фартэпiяна з аркестрам №1 Ф. Шапэна, Арыя з Сюiты №3 Рэ мажор I. С. Баха) пераплятуцца з джазавымi iмправiзацыямi Л. Можджэра. На завяршэньне артысты выканаюць знакаміты твор В. Лютаслаўскага “Варыяцыi на тэму Паганiнi” для двух фартэпiяна з аркестрам i ўдарнымi iнструмэнтамi.
Падзея адбудзецца пры падтрымцы Генэральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні i Польскага інстытута ў Менску. Галоўны партнэр канцэрта – кампанiя “ATLAS” (Польшча).
Клясыка і джаз прагучаць 20 студзеня ў Канцэртнай залі Гарадзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. На сцэне сустрэнуцца два яскравыя салicты, легенда сусьветнага джаза – гэта польскі пiяніст Лешак Можджэр i знакамiты беларускi пiяніст-вiртуоз Кiрыл Кедук. Музыкаў будзе суправаджаць Менскi моладзевы камэрны аркестар. У канцэрце таксама прыме ўдзел вядомы беларускi скрыпач, ляўрэат мiжнародных конкурсаў Павал Бацян/

Шэдэўры клясычнай музыкі (Канцэрт для фартэпiяна з аркестрам №1 Ф. Шапэна, Арыя з Сюiты №3 Рэ мажор I. С. Баха) пераплятуцца з джазавымi iмправiзацыямi Л. Можджэра. На завяршэньне артысты выканаюць знакаміты твор В. Лютаслаўскага “Варыяцыi на тэму Паганiнi” для двух фартэпiяна з аркестрам i ўдарнымi iнструмэнтамi.

Падзея адбудзецца пры падтрымцы Генэральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні i Польскага інстытута ў Менску. Галоўны партнэр канцэрта – кампанiя “ATLAS” (Польшча).

Польскі інстытут/ав

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт