Logo Polskiego Radia
Print

За 2017 год розьнічны тавараабарот у Беларусі вырас на 3,8%

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.01.2018 16:17
Гадавы аптовы тавараабарот вырас на 3,1 і склаў 75,8 млрд рублёў.
pixabay.com/Public Domain CC0

За 2017 год розьнічны тавараабарот у Беларусі вырас на 3,8%
У 2017 годзе ў Беларусі розьнічны тавараабарот павялічыўся на 3,8%, аптовы – на 3,1%. Аб разьвіцьці ўнутранага гандлю ў мінулым годзе распавялі ў сераду, 17 студзеня, у Нацыянальным статыстычным камітэце.
Паводле зьвестак Белстата, у 2017 годзе розьнічны тавараабарот дасягнуў 39,2 млрд рублёў, што на 3,8% больш за ўзровень 2016 года. Пры гэтым розьнічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 87,7% розьнічнага тавараабароту Беларусі, за год павялічыўся на 4,7% да 34,3 млрд рублёў.
Гадавы аптовы тавараабарот вырас на 3,1 і склаў 75,8 млрд рублёў. Таваразварот грамадзкага харчаваньня склаў 2,1 млрд (рост на 2,3%).

У 2017 годзе ў Беларусі розьнічны тавараабарот павялічыўся на 3,8%, аптовы – на 3,1%. Аб разьвіцьці ўнутранага гандлю ў мінулым годзе распавялі ў сераду, 17 студзеня, у Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле зьвестак Белстата, у 2017 годзе розьнічны тавараабарот дасягнуў 39,2 млрд рублёў, што на 3,8% больш за ўзровень 2016 года. Пры гэтым розьнічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 87,7% розьнічнага тавараабароту Беларусі, за год павялічыўся на 4,7% да 34,3 млрд рублёў.

Гадавы аптовы тавараабарот вырас на 3,1% і склаў 75,8 млрд рублёў. Тавараабарот грамадзкага харчаваньня склаў 2,1 млрд рублёў (рост на 2,3%).

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт