Logo Polskiego Radia
Print

У Менск прыбудзе прадстаўнік ПА АБСЭ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.01.2018 11:55
Акцэнт будзе зроблены на абмеркаваньні рэкамэндацый БДІПЧ АБСЭ па пытаньнях удасканаленьня выбарчага працэсу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Спэцыяльны прадстаўнік Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Ўсходняй Эўропе Кент Харстэд наведае з візытам Беларусь 21-24 студзеня. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі і лічбавай дыпляматыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Гэта яго першы візыт у нашу краіну ў якасьці спэцпрадстаўніка. Падчас сустрэч акцэнт будзе зроблены на абмеркаваньні рэкамэндацый БДІПЧ АБСЭ па пытаньнях удасканаленьня выбарчага працэсу ў Беларусі», – адзначыў Дзьмітрый Мірончык. Заплянаваны сустрэчы Кента Харстэда з міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем, старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, кіраўніцтвам беларускага парлямэнта. Праграма візыту таксама прадугледжвае наведваньне спэцпрадстаўніком ПА АБСЭ Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Парку высокіх тэхналёгій і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

Спэцыяльны прадстаўнік Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Ўсходняй Эўропе Кент Харстэд наведае з візытам Беларусь 21-24 студзеня. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі і лічбавай дыпляматыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Гэта яго першы візыт у нашу краіну ў якасьці спэцпрадстаўніка. Падчас сустрэч акцэнт будзе зроблены на абмеркаваньні рэкамэндацый БДІПЧ АБСЭ па пытаньнях удасканаленьня выбарчага працэсу ў Беларусі», – адзначыў Дзьмітрый Мірончык.

Заплянаваны сустрэчы Кента Харстэда з міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімірам Макеем, старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, кіраўніцтвам беларускага парлямэнта. Праграма візыту таксама прадугледжвае наведваньне спэцпрадстаўніком ПА АБСЭ Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Парку высокіх тэхналёгій і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт