Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні мужчына абяцаў за хабар дапамагчы з картай паляка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.01.2018 17:01
Сьледчыя сумесна з супрацоўнікамі міліцыі шукаюць іншых людзей, якія маглі пацярпець ад дзеяньняў падазраванага.
pixabay.com/CC0 Public Domain

У Горадні мужчына абяцаў за хабар у консульства дапамагчы з картай паляка без іспытаў
Гарадзенскія сьледчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненьні да жыхара Горадні Пузыны Дзьмітрыя Аляксандравіча, 1982 года нараджэньня. Мужчына падазраецца ў зьдзяйсьненьні махлярства і падбухторваньні да дачы хабару. Падрабязнасьці распавялі ў СК.
Аказваецца, у кастрычніку-лістападзе 2017 гады мужчына, абяцаючы чацьвярым жыхарам Горадні аказаць дапамогу ў афармленьні Карт паляка без здачы экзамэнаў, угаворваў іх даць хабар службовым асобам Генэральнага консульства Рэспублікі Польшча – i завалодаў 420 далярамі ЗША, атрыманымі нібыта для далейшай перадачы.
Дзьмітрый Пузына раней быў судзімы за махлярства і крадзеж. Цяпер нідзе не працуе.
Сьледчыя сумесна з супрацоўнікамі міліцыі шукаюць іншых людзей, якія маглі пацярпець ад дзеяньняў Пузыны.
Чытаць цалкам: https://news.tut.by/society/577498.html

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт