Logo Polskiego Radia
Print

Мінкульт канчаткова зацьвердзіў дазвол на ўстанаўленьне помніка Касьцюшку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.01.2018 15:12
Помнік будзе пастаўлены на тэрыторыі музэя ў вёсцы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка.
Тадэвуш Касьцюшка. Партрэт аўтарства Карла Готліба Швэйкарта.Тадэвуш Касьцюшка. Партрэт аўтарства Карла Готліба Швэйкарта.wikimedia commons/public domain

Мінкульт канчаткова зацьвердзіў дазвол на ўстанаўленьне помніка Касьцюшку
Міністэрства культуры Беларусі выдала канчатковы дазвол на ўстанаўленьне першага ў Беларусі помніка Тадэвушу Касьцюшку – легендарнаму палкаводцу й дзяржаўнаму дзеячу.
Збор сродкаў на яго выраб адбываўся на краўдфандынгавай пляцоўцы Talaka.by. Паводле ініцыятара праекту Глеба Лабадзенкі, помнік ужо адліты й даводзіцца да ладу, робіцца пастамэнт. Цяпер чакаюцца паперы, якія дазволяць зрабіць падмурак.
Помнік мае зьявіцца на тэрыторыі музэя ў вёсцы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка. Устанаўленьне плянавалася на 4 лютага, аднак Лабадзенка не выключае, што яно будзе перанесенае на тыдзень-другі.
Праект падтрымалі 685 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць пазначаныя на спэцыяльнай шыльдзе каля помніка.

Міністэрства культуры Беларусі выдала канчатковы дазвол на ўстанаўленьне першага ў Беларусі помніка Тадэвушу Касьцюшку – легендарнаму палкаводцу й дзяржаўнаму дзеячу.З

бор сродкаў на яго выраб адбываўся на краўдфандынгавай пляцоўцы Talaka.by. Паводле ініцыятара праекту Глеба Лабадзенкі, помнік ужо адліты й даводзіцца да ладу, робіцца пастамэнт. Цяпер чакаюцца паперы, якія дазволяць зрабіць падмурак.

Помнік будзе пастаўлены на тэрыторыі музэя ў вёсцы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка. Устанаўленьне плянавалася на 4 лютага, аднак Лабадзенка не выключае, што яно будзе перанесенае на тыдзень-другі.

Праект падтрымалі 685 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць пазначаныя на спэцыяльнай шыльдзе каля помніка.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт