Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка вызначыў галоўныя задачы памежнікаў у 2018 г.

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.01.2018 12:02
Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў рашэньне на ахову Дзяржаўнай мяжы Беларусі органамі памежнай службы ў 2018 годзе.
Foto: Wikipedia Commons/CC-BY-SA 3.0

Прыярытэтнымі задачамі памежнікаў у 2018 годзе будуць папярэджаньне нелегальнага пранікненьня ў Беларусь тэрарыстаў, экстрэмістаў, а таксама перамяшчэньня сродкаў тэрору, экстрэмісцкай і іншай злачыннай дзейнасьці; недапушчэньне нелегальнага перамяшчэньня ў краіну кантрабандных грузаў і іншых тавараў; барацьба з нелегальнай міграцыяй і наркатрафікам; нарошчваньне інфраструктуры на мяжы і памежнай тэрыторыі.

Для выкананьня гэтых задач прадугледжваюцца зьмены ў парадку пропуску праз мяжу фізычных асоб і транспартных сродкаў, удасканаленьне сыстэмы маніторынгу абстаноўкі, ўкараненьне ў дзейнасьць органаў памежнай службы новых тэхналёгій.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт