Logo Polskiego Radia
Print

У гарадзенскі выцьвярэзьнік трапіў мужчына з кучай грошай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.01.2018 14:12
Гарадзенец быў на заробках у Эўропе і вярнуўся адтуль на Радзіму.
Mark Hodson Foto/flickr.com

У гарадзенскі выцьвярэзьнік трапіў мужчына з эквівалентам 10 тысяч даляраў, піша sb.by. Пры сабе мужчына меў вялікую суму замежнай валюты. Падрабязнасьці распавёў капітан міліцыі, старшы інспэктар-дзяжурны выцьвярэзьніка Аляксандр Сяліла.

Мужчына быў на заробках у Эўропе і вярнуўся адтуль на Радзіму. Калі яго прывезьлі ў выцьвярэзьнік, у мужчыны была буйная сума валюты, эквівалентная 10 тысячам даляраў.

"Нумары купюр швэдзкіх крон перапісвалі амаль тры гадзіны. Паведамілі пра "знаходку" сястры гэтага грамадзяніна, якая забрала яго і грошы пад сваю адказнасьць", — паведаміў міліцыянт.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт