Logo Polskiego Radia
Print

На месцы культавай менскай Галерэі «Ў» разьмесьціцца бар «Питер»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.01.2018 15:02
Плянуецца, што сваю дзейнасьць галерэя адновіць на вуліцы Кастрычніцкай.
Фота: Стася Палын/vkurier.by

Аб’ява на дзьвярах былой Галерэі «Ў» сьведчыць аб тым, што неўзабаве тут зьявіцца бар пад назвай «Питер».

На тэрыторыі, на якой цяпер знаходзіцца будынак Галерэі «Ў», плянуецца ўзьвесьці жылы комплекс з аб’ектамі сацыяльна-грамадзкага прызначэньня і падземнымі паркінгамі.

Арт-дырэктарка Галерэі «Ў» Ганна Чыстасердава сказала журналістам, што навіна стала стымулам для росту — маленькі будынак папросту перастаў спраўляцца з попытам на яго.

«Магчыма, камусьці ў нашым горадзе не хапае „Питера“. (…) Цяпер я стопрацэнтна занятая новым праектам і проста ня маю часу аналізаваць, што адбываецца на месцы былой галерэі».

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» пачала працаваць у кастрычніку 2009 году ў пераабсталяваным будынку колішняга пункту прыёму шклотары.

Неўзабаве яна стала адным з самых атмасфэрных месцаў гораду. За час яе існаваньня тут адбыліся сотні выставаў, прэзэнтацыяў, сустрэчаў з творцамі, а сама галерэя стала арганічнай іміджавай часткай сталіцы.

Плянуецца, што сваю дзейнасьць галерэя адновіць на вуліцы Кастрычніцкай.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт