Logo Polskiego Radia
Print

Інфляцыя ў 2-3% у Беларусі будзе не раней за 2020 год

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.01.2018 12:58
Міністар эканомікі Беларусі лічыць, што такія паказчыкі «цалкам пад сілу нашай дзяржаве».
Фота: agrotimes.netФота: agrotimes.net

Інфляцыя на ўзроўні 2-3% можа быць у Беларусі ў 2020-2021 гадах, заявіў міністар эканомікі Беларусі Ўладзімір Зіноўскі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Паводле яго слоў, менавіта такой павінна быць ідэальная інфляцыя, якая адпавядае сусьветнаму трэнду.

Дасягненьне такога ўзроўню дазволіць яшчэ больш зьнізіць стаўку рэфінансаваньня і працэнты па крэдытах, адзначыў міністар.

Уладзімір Зімоўскі падкрэсьліў, што беларускія ўлады «проста абавязаны» выйсьці на такі ўзровень інфляцыі ў 2020-2021 гадах. «У нас проста іншага шляху няма», – заявіў ён.

Пры гэтым кіраўнік мінэканомікі дадаў, што з улікам трэнду на памяншэньне інфляцыі за апошнія тры гады, такія паказчыкі «цалкам пад сілу нашай дзяржаве».

telegraf.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт