Logo Polskiego Radia
Print

Памёр аўтар «Народнага альбома» Міхаіл Анемпадыстаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.01.2018 09:57
Чарговую страту панесла беларуская культура – памёр вядомы дызайнэр, графік, фатограф, паэт і перакладчык.
commons.wikimedia.org/Public Domain

Памёр аўтар «Народнага альбома» Міхаіл Анемпадыстаў
Чарговую страту панесла беларуская культура – памёр вядомы дызайнэр, графік, фатограф, паэт і перакладчык Міхась Анемпадыстаў. Міхаілу было 53 гады.
Пра сьмерць аўтара «Народнага альбома» паведаміла «Свабодзе» ягоная жонка Алена.
Міхаіл Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года ў Менску. У 1983 годзе скончыў Менскае мастацкае вучылішча (Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Глебава).
У 90-х гадах быў мастацкім рэдактарам у часопісе «Бярозка». У выяўленчым мастацтве працаваў у асноўным у жанрах графікі і пляката. Яго працы экспанаваліся на пэрсанальных выставах у Беларусі, Нямеччыне, Даніі, Польшчы, Украіне.
У ліку вядомых работ Анемпадыстава – лягатыпы грамадзка-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!», Рок-фэстаў «Басовішча» 2007 і 2008 гадоў. Аўтар вокладак для альбомаў беларускіх гуртоў N.R.M., «Партызанская школа», Зьміцера Вайцюшкевіча.
Анемпадыстаў вядомы таксама як адзін з найбольш актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Зьяўляецца аўтарам ідэі і тэкстаў культавага беларускамоўнага рок-мюзікла «Народны альбом», які выйшаў у 1997 годзе. Песьні, напісаныя на яго вершы, выконваюць групы »Новае неба«, IQ48, N.R.M., бард Кася Камоцкая. У 2013 годзе выдаў паэтычны зборнік «Глыбокая, Глыбокага, на дне філіжанкі кавы».
Міхаіл Анемпадыстаў быў чальцом Беларускага саюза дызайнэраў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Міхаілу было 53 гады. Пра сьмерць аўтара «Народнага альбома» паведаміла «Свабодзе» ягоная жонка Алена.

Міхаіл Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года ў Менску. У 1983 годзе скончыў Менскае мастацкае вучылішча (Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Глебава).

У 90-х гадах быў мастацкім рэдактарам у часопісе «Бярозка». У выяўленчым мастацтве працаваў у асноўным у жанрах графікі і пляката. Яго працы экспанаваліся на пэрсанальных выставах у Беларусі, Нямеччыне, Даніі, Польшчы, Украіне.

У ліку вядомых работ Анемпадыстава – лягатыпы грамадзка-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!», Рок-фэстаў «Басовішча» 2007 і 2008 гадоў. Аўтар вокладак для альбомаў беларускіх гуртоў N.R.M., «Партызанская школа», Зьміцера Вайцюшкевіча.Анемпадыстаў вядомы таксама як адзін з найбольш актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Зьяўляецца аўтарам ідэі і тэкстаў культавага беларускамоўнага рок-мюзікла «Народны альбом», які выйшаў у 1997 годзе. Песьні, напісаныя на яго вершы, выконваюць групы «Новае неба», IQ48, N.R.M., бард Кася Камоцкая. У 2013 годзе выдаў паэтычны зборнік «Глыбокая, Глыбокага, на дне філіжанкі кавы».

Міхаіл Анемпадыстаў быў чальцом Беларускага саюза дызайнэраў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт