Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусь прыедзе эўрапейскі камісар Ёханэс Хан

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.01.2018 16:40
Ён павінен быў наведаць Менск у кастрычніку, але тады яго візыт у Беларусь быў адменены эўрапейскім бокам.
Аўтар: Bundesministerium für Wissenschaft und Forschung (Österreich), B. Loebell - Bundesministerium für Wissenschaft und Forschung (Österreich), Martha Brinek, Romana Reschenhofer, Maximilian Richter, Christina Kasess, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8718387

30 студзеня адбудзецца візыт у Беларусь эўрапейскага камісара па Эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамоў аб пашырэньні ЭЗ Ёханэса Хана. Пра гэта на брыфінгу 25 студзеня распавёў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітрый Мірончык.
У рамках візыту плянуюцца сустрэчы эўракамісара з кіраўніцтвам урада і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў беларускім МЗС.
У ходзе візыту плянуецца абмеркаваць актуальныя пытаньні ўзаемаадносінаў Беларусі і ЭЗ, уключаючы пэрспэктывы разьвіцьця гандлёва-эканамічнага і інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяньня ў сфэры міжнароднай тэхнічнай дапамогі, умацаваньня палітычнага дыялёгу і іншыя аспэкты, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць.
Ёханэс Хан ужо павінен быў наведаць Менск 17 кастрычніка 2017 года, але тады яго візыт у Беларусь быў адменены эўрапейскім бокам.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт