Logo Polskiego Radia
Print

Мінінфарм удакладніў сьпіс прэтэнзій да Хартыі'97

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.01.2018 09:28
Рашэньне прынята ў сувязі з разьмяшчэньнем на сайце матэрыялаў, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Натальля Радзіна, галоўны рэдактар сайта Charter97.orgНатальля Радзіна, галоўны рэдактар сайта Charter97.orgФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Міністэрства інфармацыі ўдакладніла сьпіс прэтэнзій да сайта Хартыя'97. Нагадаем, што 24 студзеня ведамства абмежавала доступ да гэтага інфармацыйнага рэсурсу.

Рашэньне прынята ў сувязі з разьмяшчэньнем на сайце матэрыялаў, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Акрамя таго, на рэсурсе разьмяшчаліся артыкулы з указаньнем даты і месца правядзеньня масавага мерапрыемства, дазволу на правядзеньне якога, на момант разьмяшчэньня публікацыі не было.

Пры гэтым згодна з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах» да атрыманьня дазволу на правядзеньне масавага мерапрыемства яго арганізатар (арганізатары), а таксама іншыя асобы не маюць права абвяшчаць у СМІ, інтэрнэце або іншых інфармацыйных сетках аб даце, месцы і часе яго правядзеньня, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай ўлёткі, плакаты і іншыя матэрыялы.

Таксама адной з падставаў для прыняцьця рашэньня аб абмежаваньні доступу стала распаўсюджваньне праз charter97.org інфармацыйнай прадукцыі рэсурсу, які рашэньнем суда, прызнаны экстрэмісцкім і ўнесены ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, адзначаецца ў прэс-рэлізе Мінінфарма.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт