Logo Polskiego Radia
Print

Мінкульт даў згоду на ўсталяваньне народнага помніка Касьцюшку

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.01.2018 16:06
Помнік, створаны за ахвяраваньні беларусаў, будзе пастаўлены на радзіме генэрала ў Мерачоўшчыне.
Тадэвуш Касьцюшка. Партрэт аўтарства Карла Готліба Швэйкарта.Тадэвуш Касьцюшка. Партрэт аўтарства Карла Готліба Швэйкарта.wikimedia commons/public domain

Міністэртва культуры Беларусі дало дазвол на ўвоз помніка кіраўніку паўстаньня 1794 году. Помнік генэралу Тадэвушу Касьцюшку, выраблены на ахвяраваньні беларусаў, быў адліты ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода» са спасылкай на афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА.

Помнік Касьцюшку ўсталююць у Мерачоўшчыне. Гэта будзе першы на тэрыторыі Беларусі манумэнт нацыянальнаму герою.

«Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падтрымала прапанову на ўвоз помніка Тадэвушу Касьцюшку з бронзы вышынёй 2,2 м. Гэты твор манумэнтальнага мастацтва ўвойдзе ў склад фонду музэя і стане годным набыцьцём для пастаяннай калекцыі музэя-сядзібы», – адзначылі ў Мінкульце.

Арыгінальная сядзіба Тадэвуша Касьцюшкі была зьнішчаная падчас Другой сусьветнай вайны. Новы будынак быў пабудаваны ўжо ў незалежнай Беларусі на падмурку XVIII стагодзьдзя па малюнках XIX стагодзьдзя. Урачыстае адкрыцьцё музэя Тадэвуша Касьцюшкі адбылося ў верасьні 2004 года.

Збор сродкаў на ўсталяваньне помніка Касьцюшку быў ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкам. Праект падтрымалі 685 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць пазначаныя на адмысловай шыльдзе каля помніка.

Svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт