Logo Polskiego Radia
Print

У Менск прыбыла дэлегацыя польскага Інстытуту нацыянальнай памяці (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.01.2018 11:05
Напярэдадні афіцыйных перамоваў старшыня ІНП Яраслаў Шарэк і яго супрацоўнікі наведалі Курапаты.
фота: Польская амбасада ў Менску

Дэлегацыя польскага Інстытуту нацыянальнай памяці распачала візыт у Беларусь. Напярэдадні афіцыйных перамоваў старшыня ІНП Яраслаў Шарэк і яго супрацоўнікі наведалі Курапаты і ўсклалі кветкі.
Яраслаў Шарэк адзначыў, што Курапаты – гэта асаблівае месца. Ён заўважыў, што ў 1937-1941 гадах савецкая таталітарная сыстэма забіла 100 тысяч чалавек, між іншым, беларусаў, палякаў, габрэяў і расейцаў. “Большасьць з іх, можна сказаць нават усе, былі невіноўнымі. Палякі загінулі толькі таму, што былі палякамі”, - казаў Яраслаў Шарэк.
Дэлегацыя Інстытуту нацыянальнай памяці сустрэнецца з уладамі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук і правядзе размовы з беларускім МЗС. Вечарам у Амбасадзе Польшчы ў Менску будзе адчынены Прыпынак гісторыя. Падчас сустрэчы прадстаўнікі беларускіх СМІ і гісторыкі пазнаёмяцца з будаваньнем незалежнай Рэчыпаспалітай пасьля пэрыяду падзелаў.

Дэлегацыя польскага Інстытуту нацыянальнай памяці распачала візыт у Беларусь. Напярэдадні афіцыйных перамоваў старшыня ІНП Яраслаў Шарэк і яго супрацоўнікі наведалі Курапаты і ўсклалі кветкі.

Яраслаў Шарэк адзначыў, што Курапаты – гэта асаблівае месца. Ён заўважыў, што ў 1937-1941 гадах савецкая таталітарная сыстэма забіла 100 тысяч чалавек, між іншым, беларусаў, палякаў, габрэяў і расейцаў. “Большасьць з іх, можна сказаць нават усе, былі невіноўнымі. Палякі загінулі толькі таму, што былі палякамі”, - казаў Яраслаў Шарэк.

/

Дэлегацыя Інстытуту нацыянальнай памяці сустрэнецца з уладамі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук і правядзе размовы зь беларускім МЗС. Вечарам у Амбасадзе Польшчы ў Менску будзе адчынены "Прыпынак гісторыя". Падчас сустрэчы прадстаўнікі беларускіх СМІ й гісторыкі пазнаёмяцца з адраджэньнем незалежнай Рэчы Паспалітай пасьля пэрыяду падзелаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт