Logo Polskiego Radia
Print

У пункце пропуску «Грыгароўшчына» запрацавала сыстэма электроннай чаргі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.01.2018 15:31
У ДПК зьвярнулі ўвагу, што заехаць у гэты пункт пропуску можна як па раней забраніраванаму часе, так і ў парадку жывой чаргі.
Пунк пропуску «Грыгароўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы Пунк пропуску «Грыгароўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

У пункце пропуску «Грыгароўшчына» запрацавала сыстэма электроннай чаргі
У пункце пропуску «Грыгароўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы пачала працаваць сыстэма электроннай чаргі. Пра гэта сёньня паведамілі прадстаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.
Цяпер аўтамабілісты, якія хочуць трапіць у Латвію празь міжнародны пункт пропуску «Грыгароўшчына», павінны будуць прайсьці абавязковую сыстэму рэгістрацыі перад уездам у зону чаканьня.
У ДПК зьвярнулі ўвагу, што заехаць у гэты пункт пропуску можна як па раней забраніраванаму часе, так і ў парадку жывой чаргі. Сама сыстэма электроннай чаргі вызначае толькі час уезду ў пункт пропуску.
«Памежны, мытны й іншыя віды кантролю адбываюцца ва ўстаноўленым парадку», – адзначылі ў ДПК.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт