Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні прайшла рэгіянальная канфэрэнцыя індывідуальных прадпрымальнікаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.01.2018 16:36
Падобныя рэгіянальныя канфэрэнцыі ІП павінны прайсьці па ўсёй Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Горадні прайшла рэгіянальная канфэрэнцыя індывідуальных прадпрымальнікаў
Індывідуальныя прадпрымальнікі хочуць працаваць паводле закона, а не паводле ўказаў – такі пастулят прагучаў у Горадні на рэгіянальнай канфэрэнцыі індывідуальных прадпрымальнікаў.
Галоўная задача, якую паставілі арганізатары, – гэта падрыхтоўка закона пра індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасьць. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, з-за ўвядзеньня ўказу №222 краіна не даатрымлівае ў бюджэт каля 100 млн даляраў штогод і пазбавілася каля 26 тыс. прадпрымальнікаў.
На гарадзенскай канфэрэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі рынкаў «Паўднёвы» й «Карона».
На рэгіянальную канфэрэнцыю прыехала дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая, якая выказала жаданьне дапамагчы прадпрымальнікам працаваць над стварэньнем «свайго закона». Таксама яна паўдзельнічала ў агульнай дыскусіі на тэму юрыдычнага паляпшэньня дзейнасьці прадпрымальнікаў, якія займаюцца розьнічным гандлем. Падобныя рэгіянальныя канфэрэнцыі павінны прайсьці па ўсёй Беларусі.

Індывідуальныя прадпрымальнікі хочуць працаваць паводле закона, а не паводле ўказаў – такі пастулят прагучаў у Горадні на рэгіянальнай канфэрэнцыі індывідуальных прадпрымальнікаў.

Галоўная задача, якую паставілі арганізатары, – гэта падрыхтоўка закона пра індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасьць. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, з-за ўвядзеньня ўказу №222 краіна не даатрымлівае ў бюджэт каля 100 млн даляраў штогод і пазбавілася каля 26 тыс. прадпрымальнікаў.

На гарадзенскай канфэрэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі рынкаў «Паўднёвы» й «Карона».

На рэгіянальную канфэрэнцыю прыехала дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая, якая выказала жаданьне дапамагчы прадпрымальнікам працаваць над стварэньнем «свайго закона». Таксама яна паўдзельнічала ў агульнай дыскусіі на тэму юрыдычнага паляпшэньня дзейнасьці прадпрымальнікаў, якія займаюцца розьнічным гандлем.

Падобныя рэгіянальныя канфэрэнцыі павінны прайсьці па ўсёй Беларусі.

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт