Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісар Хан: Мы імкнемся пашыраць тэрыторыю стабільнасьці

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.01.2018 11:45
Камісар па эўрапейскай палітыцы суседзтва сустрэўся ў Менску з Макеем, Лукашэнкам і Кабяковым.
wikimedia commons/Bundesministerium für Wissenschaft und Forschung (Österreich), B. Loebell/CC BY 3.0

Эўразьвяз імкнецца ўмацоўваць сувязі з Беларусьсю ў палітычнай ды эканамічнай сфэры. Пра гэта падчас візыту ў Менск заявіў камісар па эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні ЭЗ Яханэс Хан (Johannes Hahn).

«Мэта ЭЗ – экспарт стабільнасьці. Мы імкнемся пашыраць тэрыторыю стабільнасьці», – цытуе прадстаўніка Брусэля Радыё «Свабода».

Як паведамляе афіцыйнае інфармагентва БЕЛТА, эўракамісар сустрэўся з міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем і кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Пытаньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Яханэс Хан плянуе абмеркаваць прэм’ерам Андрэем Кабяковым.

Эўракамісар вітае меры, якія былі прынятыя ў Беларусі па стварэньні больш камфортнага клімату для малога й сярэдняга бізнэсу. Асноўнымі праблемамі для ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і Эўрапейскім зьвязам Яханэс Хан назваў пытаньні правоў чалавека і існаваньне сьмяротнага пакараньня.

Камісар па эўрапейскай палітыцы суседзтва таксама плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.

belta.by/svabodsa.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт