Logo Polskiego Radia
Print

„Гавары праўду”: улады хочуць спыніць мірныя перамены

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.01.2018 14:31
Паводле арганізацыі, галоўная пагроза - пераменам адсутнасьць альтэрнатывы ў грамадзка-палітычным жыцьці.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

„Гавары праўду”: улады хочуць спыніць мірныя перамены
Паводле арганізацыі, галоўная пагроза - пераменам адсутнасьць альтэрнатывы ў грамадзка-палітычным жыцьці.
Грамадзкае аб’яднаньне „Гавары праўду” выступіла з заявай, у якой ставіць пад сумнеў абвешчаную ўладамі „лібэралізацыю”.
Паводле кіраўнікоў арганізацыі, галоўнай пагрозай мірным пераменам у Беларусі застаецца адсутнасьць альтэрнатывы ў грамадзка-палітычным жыцьці.
„За апошні месяц улады зрабілі шэраг крокаў, накіраваных на тое, каб спыніць мірныя перамены. Блякаваньне Міністэрствам інфармацыі незалежных сайтаў, нізкі працэнт уключэньня прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у выбарчыя камісіі, выпадкі адміністрацыйнага ціску на незалежных кандыдатаў і адмовы ім у рэгістрацыі — усё гэта пагаршае крызыс даверу грамадзтва да ўлады, стварае пагрозу мірным пераменам і разьвіцьцю Беларусі.” - гаворыцца ў заяве.
Гэтыя высновы „Гавары праўду” пацьвярджае на ўласным прыкладзе. Так, па ўсёй Беларусі ў склад выбарчых камісій рознага ўзроўню грамадзкае аб’яднаньне вылучыла больш за 70 чалавек, і толькі адзін прадстаўнік арганізацыі стаў сябрам участковай камісіі — у Віцебску.
На пачатковым этапе каманда „Гавары праўду” са 169 чалавек зарэгістравала 182 ініцыятыўныя групы для збору подпісаў. Аднак у выніку пагрозаў і ціску 39 чалавек, якія сабралі подпісы за сваё вылучэньне, адмовіліся падаваць дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі.
Са 130 актывістаў і прыхільнікаў „Гавары праўду”, якія падалі дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі, толькі 103 атрымалі магчымасьць змагацца за галасы выбарнікаў.
„У выніку гэтай безадказнай палітыкі мы маем сытуацыю, калі 18 лютага ў большасьці акруг у раённыя й сельскія саветы пройдуць безальтэрнатыўныя выбары, — адзначаецца ў заяве „Гавары праўду“.
Як лічаць кіраўнікі грамадзкага аб’яднаньня, безальтэрнатыўнасьць азначае адсутнасьць грамадзкіх дыскусій пра важныя пытаньні, зваротнай сувязі з грамадзтвам, разьвіцьця рэгіёнаў. Вынікам гэтага будзе прыняцьце недапрацаваных і памылковых рашэньняў, якія выклікаюць сацыяльныя канфлікты й пагражаюць бясьпецы ў краіне.
„Гавары праўду” пацьвярджае сваю прыхільнасьць дыялёгу й паўнавартаснаму ўдзелу грамадзян у палітычным жыцьці дзяржавы.
Кіраўнікі „Гавары праўду” нагадваюць, што цягам 2015-2016 гадоў намеціўся працэс лібэралізацыі грамадзка-палітычнага жыцьця краіны. Але цяпер спыняюцца нават гэтыя асьцярожныя крокі.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт