Logo Polskiego Radia
Print

Толькі 8% беларусаў лічаць свой лад жыцьця здаровым

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.01.2018 16:29
28% насельніцтва характарызуе сваё здароўе як „добрае”, 63% — „здавальняючае” і 10% — „дрэннае”.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Толькі 8% беларусаў лічаць свой лад жыцьця здаровым
28% насельніцтва характарызуе сваё здароўе як „добрае”, 63% — „здавальняючае” і 10% — „дрэннае”.
Толькі 8% беларусаў лічаць, што яны вядуць здаровы лад жыцьця. Пры гэтым 40% мяркуюць, што маюць прыхільнасьць да здаровага ладу жыцьця.
Як паведаміла 30 студзеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч, пра гэта сьведчаць даныя модульнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак, праведзенага летась.
У апытаньні ўзялі ўдзел 6 тысяч рэспандэнтаў ва ўзросьце старэйшым за 16 гадоў з розных катэгорый насельніцтва. Як адзначыла Кухарэвіч, галоўнымі прычынамі, якія перашкаджаюць весьці здаровы лад жыцьця, удзельнікі апытаньня назвалі „адсутнасьць неабходнай упартасьці, волі і настойлівасьці” (48% апытаных) і „недахоп часу” (35%).
„Кожны дзясяты беларус (12%) бачыць перашкоду да вядзеньня здаровага ладу жыцьця ў наяўнасьці матэрыяльных цяжкасьцяў і толькі 3% лічаць, што для вядзеньня здаровага ладу жыцьця ў іх няма неабходных ведаў”, — паведаміла прадстаўнік Белстата.
Паводле яе слоў, абсьледаваньне паказала, што „асноўным пасылам для 76% насельніцтва зьяўляецца мэтавая ўстаноўка на здаровае доўгае жыцьцё, для астатніх галоўны стымул — гэта „выглядаць прыгожа й быць пасьпяховым ва ўсім”.
28% насельніцтва характарызуе сваё здароўе як „добрае”, 63% — „здавальняючае” і 10% — „дрэннае”. „На думку насельніцтва, асноўным фактарам, якія ўплываюць на стан здароўя, зьяўляецца экалягічная абстаноўка (56%), далей ідуць лад жыцьця (48%) і шкодныя звычкі (47%)”, — заўважыла Кухарэвіч.
racyja.com/аз

Толькі 8% беларусаў лічаць, што яны вядуць здаровы лад жыцьця. Пры гэтым 40% мяркуюць, што маюць прыхільнасьць да здаровага ладу жыцьця.

Як паведаміла 30 студзеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч, пра гэта сьведчаць даныя модульнага апытаньня хатніх гаспадарак, праведзенага летась.

У апытаньні ўзялі ўдзел 6 тысяч рэспандэнтаў ва ўзросьце старэйшым за 16 гадоў з розных катэгорый насельніцтва. Як адзначыла Кухарэвіч, галоўнымі прычынамі, якія перашкаджаюць весьці здаровы лад жыцьця, удзельнікі апытаньня назвалі „адсутнасьць неабходнай упартасьці, волі і настойлівасьці” (48% апытаных) і „недахоп часу” (35%).

„Кожны дзясяты беларус (12%) бачыць перашкоду да вядзеньня здаровага ладу жыцьця ў наяўнасьці матэрыяльных цяжкасьцяў і толькі 3% лічаць, што для вядзеньня здаровага ладу жыцьця ў іх няма неабходных ведаў”, — паведаміла прадстаўнік Белстата.

Паводле яе слоў, абсьледаваньне паказала, што „асноўным пасылам для 76% насельніцтва зьяўляецца мэтавая ўстаноўка на здаровае доўгае жыцьцё, для астатніх галоўны стымул — гэта „выглядаць прыгожа й быць пасьпяховым ва ўсім”.

28% насельніцтва характарызуе сваё здароўе як „добрае”, 63% — „здавальняючае” і 10% — „дрэннае”. „На думку насельніцтва, асноўным фактарам, якія ўплываюць на стан здароўя, зьяўляецца экалягічная абстаноўка (56%), далей ідуць лад жыцьця (48%) і шкодныя звычкі (47%)”, — заўважыла Кухарэвіч.

belapan.by/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт