Logo Polskiego Radia
Print

Прафсаюз РЭП просіць распачаць крымінальную справу па факце ўзлому сайта

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.01.2018 14:38
"Сам факт узлому ставіць нас у адзін шэраг з Хартыяй-97", - гаворыць Юры Белякоў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Прафсаюз РЭП просіць распачаць крымінальную справу па факце ўзлому сайта
Распачаць крымінальную справу па артыкуле 351 Крымінальнага кодэксу – кампутэрны сабатаж просіць прафсаюз РЭП. Заяву ў ГУУС Менгарвыканкама і Савецкі РУУС Менска накіравалі лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і юрыст Юры Белякоў.
«Сайт узламаны, адміністратар ня можа трапіць у адмінку з 6 гадзін раніцы. Пакуль ніякай «левай» інфармацыі на сайце не зьявілася. Але сам факт узлому ставіць нас у адзін шэраг з Хартыяй-97: прафсаюзны сайт карыстаецца такой жа папулярнасьцю, як і Хартыя. Мы накіравалі заявы ў Савецкі РУУС Менска і ГУУС Менгарвыканкама з просьбай распачаць крымінальную справу па артыкуле 351 КК – кампутэрны сабатаж», – паведаміў Беларускай праўдзе Юрый Белякоў.
Узлом сайта стаў апошняй кропкай, якая перапоўніла чашу цярпеньня кіраўніцтва прафсаюза. Літаральна ў апошнія дні па «справе прафсаюзаў» дапытаныя больш за 150 чалавек; на допыты выклікаюць масава і без бачных падстаў.
31 студзеня на офісе прафсаюза РЭП адбудзецца прэс-канфэрэнцыя, на якой кіраўніцтва апублікуе апошнія факты ціску на РЭП.
Беларуская праўда/ав

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт