Logo Polskiego Radia
Print

Мэтрычны запіс аб хрышчэньні Міцкевіча пакажуць у Музэі гісторыі літаратуры

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.01.2018 16:05
  • Міцкевіч.mp3
Экспазыцыя «Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча» будзе адкрыта 1 лютага.
Помнік Адама Міцкевіча ў Менску.Помнік Адама Міцкевіча ў Менску.Foto: Zedlik/Wikipedia/CC BY-SA 3.0

Мэтрычны запіс аб хрышчэньні Адама Міцкевіча пакажуць у Музэі гісторыі літаратуры
Убачыць мэтрычны запіс аб хрышчэньні Адама Міцкевіча можна будзе на выстаўцы ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры. Часовая літаратурна-мастацкая экспазыцыя «Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча», прысьвечаная 220-годзьдзю з дня нараджэньня вялікага паэта, будзе адкрыта 1 лютага. Яна дасьць старт сьвяточным мерапрыемствам у юбілейны год.
У гасьцей зьявіцца ўнікальная магчымасьць убачыць мэтрычны запіс аб хрышчэньні Адама Міцкевіча (1798 год), мэтрычны запіс аб шлюбе дзядулі і бабулі паэта (1763 год), мэтрыку аб хрышчэньні маці пісьменьніка Барбары Маеўскай (1769 год). Акрамя таго, гасьцей вэрнісажу чакаюць майстар-клясы ад школы танцаў ХІХ стагодзьдзя «Капітэль». Асоба Адама Міцкевіча, яго непаўторная творчасьць, жыцьцё асьветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусьветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасьці беларускага і польскага народаў.

Убачыць мэтрычны запіс аб хрышчэньні Адама Міцкевіча можна будзе на выстаўцы ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры. Часовая літаратурна-мастацкая экспазыцыя «Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча», прысьвечаная 220-годзьдзю з дня нараджэньня вялікага паэта, будзе адкрыта 1 лютага. Яна дасьць старт сьвяточным мерапрыемствам у юбілейны год.

У гасьцей зьявіцца ўнікальная магчымасьць убачыць мэтрычны запіс аб хрышчэньні Адама Міцкевіча (1798 год), мэтрычны запіс аб шлюбе дзядулі і бабулі паэта (1763 год), мэтрыку аб хрышчэньні маці пісьменьніка Барбары Маеўскай (1769 год).

Акрамя таго, гасьцей вэрнісажу чакаюць майстар-клясы ад школы танцаў ХІХ стагодзьдзя «Капітэль». Асоба Адама Міцкевіча, яго непаўторная творчасьць, жыцьцё асьветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусьветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасьці беларускага і польскага народаў.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт