Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк: галоўная мэта на 2018 год – інфляцыя не вышэй за 6%

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.01.2018 17:01
Нацыянальны банк Беларусі паставіў асноўную мэту грашова-крэдытнай палітыкі ў 2018 годзе.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Нацбанк: галоўная мэта на 2018 год – інфляцыя не вышэй за 6%
Нацыянальны банк Беларусі паставіў асноўную мэту грашова-крэдытнай палітыкі ў 2018 годзе. Гэта абмежаваньне інфляцыі ў памеры ня больш за 6%. Пра гэта 31 студзеня паведамілі ў Нацбанку па выніках пашыранага пасяджэньня праўленьня НББ, прысьвечанага вынікам 2017-га і задачам на 2018 год.
У галоўным банку краіны адзначылі, што ўсталяванае лімітавае значэньне росту коштаў на 2018 год вышэй за ўзровень інфляцыі па выніках 2017 года (4,6% па дадзеных Белстата), але гэта «тлумачыцца захаваньнем адносна высокіх інфляцыйных чаканьняў у эканоміцы і аднаўленчай дынамікай унутранага попыту».
Разам з тым, гаворыцца ў паведамленьні Нацыянальнага банка, усталяваны на 2018 год узровень інфляцыі ў 6% «узгадняецца з сярэднетэрміновай мэтай па яе зьніжэньня да 5% па выніках 2020 года».

Гэта абмежаваньне інфляцыі ў памеры ня больш за 6%. Пра гэта 31 студзеня паведамілі ў Нацбанку па выніках пашыранага пасяджэньня праўленьня НББ, прысьвечанага вынікам 2017-га і задачам на 2018 год.

У галоўным банку краіны адзначылі, што ўсталяванае лімітавае значэньне росту коштаў на 2018 год вышэй за ўзровень інфляцыі па выніках 2017 года (4,6% па дадзеных Белстата), але гэта «тлумачыцца захаваньнем адносна высокіх інфляцыйных чаканьняў у эканоміцы і аднаўленчай дынамікай унутранага попыту».

Разам з тым, гаворыцца ў паведамленьні Нацыянальнага банка, усталяваны на 2018 год узровень інфляцыі ў 6% «узгадняецца з сярэднетэрміновай мэтай па яе зьніжэньня да 5% па выніках 2020 года».

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт