Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі атрымліваюць адукацыю больш за 20 тыс. замежнікаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.02.2018 16:15
У параўнаньні з 2010 годам іх колькасьць павялічылася ў два разы.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі атрымліваюць адукацыю больш за 20 тыс. замежнікаў
У Беларусі ў 2017/2018 навучальным годзе сярэднеспэцыяльную й вышэйшую адукацыю атрымліваюць больш за 20 тыс. замежных грамадзян са 102 краін. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 1 лютага паведаміла начальнік упраўленьня міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Ірына Шыткоўская.
«У параўнаньні з 2010 годам іх колькасьць павялічылася ў два разы. Традыцыйна нашымі асноўнымі рынкамі паслуг зьяўляюцца краіны СНД, Паўднёвай і Паўднёва-ўсходняй Азіі. Што тычыцца акадэмічнай мабільнасьці, то штогод звыш 3,5 тысяч навучэнцаў i 3,7 тысяч пэдагагічных работнікаў выяжджаюць за мяжу ў рамках розных праграм, у тым ліку Erasmus plus, MOST і іншых. Але гэта ня вуліца з аднабаковым рухам. Мы таксама працуем над запрашэньнем для чытаньня лекцый у нашых унівэрсытэтах – 174 замежнікаў запрасілі ў 2017 годзе», – адзначыла прадстаўнік міністэрства.
Шыткоўская ўдакладніла, што ў пераважнай большасьці замежныя студэнты ў Беларусі навучаюцца за ўласны кошт.
«За кошт бюджэту – у нас ёсьць квоты, якія вызначаны міжурадавымі пагадненьнямі. Але яны, як правіла, не выбіраюцца. Я магу сказаць, што кожны год мы набіраем каля 200 чалавек. Усе астатнія, як правіла, платнікі. Што тычыцца грамадзян Таджыкістана, Расеі, Казахстана, то яны валодаюць тут роўнымі правамі з грамадзянамі Беларусі й могуць паступаць на бюджэтную форму навучаньня», – дадала начальнік упраўленьня.
белапан/радыё рацыя/вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт