Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі адмянілі штраф за забытыя правы кіроўцы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.02.2018 17:13
У ДАІ, аднак, рэкамэндуюць кіроўцам не злоўжываць адсутнасьцю дакумэнтаў.
Alfa Romeo 159Alfa Romeo 159commons.wikimedia.org/David Villarreal Fernández/CC BY-SA 2.0

У Беларусі адмянілі штраф за забытыя правы кіроўцы
У Беларусі зь серады адменены штраф за забытыя правы кіроўцы.
У ДАІ, аднак, рэкамэндуюць кіроўцам не злоўжываць адсутнасьцю дакумэнтаў. Працэдура праверкі па базах дадзеных патрабуе пэўнага часу. Акрамя таго, кажуць даішнікі, у сыстэме можа ня быць інфармацыі пра дакумэнты, выдадзеныя даўно, тады спатрэбіцца дадатковая праверка.
Раней штраф за адсутнасьць дакумэнтаў складаў ад 0,1 да 2 базавых велічыняў. Цяпер кіроўцу могуць прыцягнуць да адказнасьці з фармулёўкай «іншыя парушэньні».
Дарэчы, за паўторнае – на працягу аднаго года – кіраваньне транспартным сродкам асобай без права кіраваньня прадугледжаны таксама адміністрацыйны арышт – да 15 сутак. Такая катэгорыя спраў будзе разглядацца судамі.

паводле белта/вс

здымае мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт