Logo Polskiego Radia
Print

Ваўкавыскі раён стаў самым беспрацоўным

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.02.2018 18:14
Самае вялікае скарачэньне беспрацоўных – у Камянецкім раёне (мінус 71,1%).
pixabay.com/Public Domain CC0

Ваўкавыскі раён стаў самым беспрацоўным
Белстат абнавіў дадзеныя па беспрацоўі. У працэнтных суадносінах рэйтынг узначалілі Ваўкавыскі, Пастаўскі й Аршанскі раёны, па колькасьці беспрацоўных – Аршанскі, Маладзечанскі й Лідзкі.
У Ваўкавыскім раёне зарэгістраваліся 298 беспрацоўных, што складае 0,9% ад усяго працаздольнага насельніцтва. Гэта адзіны раён зь першай дзясяткі, дзе іх колькасьць вырасла – на 6,4%. У Аршанскім раёне зарэгістраваліся 509 беспрацоўных і гэта 0,8%. За год іх колькасьць там скарацілася амаль на траціну.
Самае вялікае скарачэньне беспрацоўных – у Камянецкім раёне (мінус 71,1%), а таксама ў Чавускім (мінус 69,7%) і Шчучынскім раёнах (мінус 65,8%).
Навуковы супрацоўнік Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў BEROC Алег Мазоль лічыць, што афіцыйная статыстыка ў краіне моцна заніжаная.
- Арыентавацца на афіцыйныя дадзеныя ня варта, таму што яны не адлюстроўваюць рэальнай сытуацыі, – лічыць экспэрт.
Паводле яго слоў, для ўладаў гэта палітычнае пытаньне – паказаць, што ў краіне няма ніякага сацыяльнага напружаньня.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт