Logo Polskiego Radia
Print

Старшыню Моладзі БНФ афіцыйна адлічылі з БДУ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.02.2018 16:05
Рада „Моладзі БНФ” лічыць гэтае адлічэньне палітычна матываваным.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: janeb13/pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшыню Моладзі БНФ афіцыйна адлічылі з БДУ
Рада „Моладзі БНФ” лічыць гэтае адлічэньне палітычна матываваным.
Старшыню Моладзі БНФ Ганну Пахолка (Сьмілевіч) афіцыйна адлічылі з БДУ. У студзені стала вядома, што яна ня здала тры экзамены й трапіла ў сьпіс на адлічэньне з 2-га курса Інстытута журналістыкі.
2 лютага Пахолка зайшла ў асабісты кабінэт на сайце ВНУ й даведалася, што яна адлічаная.
Ганна Пахолка (Сьмілевіч) узначаліла „Моладзь БНФ” у сьнежні мінулага году. Летась быў адлічаны з ВНУ й былы кіраўнік гэтай арганізацыі Юрась Лукашэвіч.
Рада „Моладзі БНФ” выступіла з заявай, у якой назвала адлічэньне сваёй кіраўніцы палітычна матываваным.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт