Logo Polskiego Radia
Print

КДБ у 2017 годзе спыніў дзейнасьць 11 замежных агентаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.02.2018 12:44
Старшыня КДБ Валерый Вакульчык: Абстаноўка ў сьвеце цяпер няпростая (...), таму працы хапае.
Галоўны будынак КДБ у Менску па праспэкце Незалежнасьці Галоўны будынак КДБ у Менску па праспэкце Незалежнасьці commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0

КДБ у 2017 годзе спыніў дзейнасьць 11 замежных агентаў
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі ў 2017 годзе спыніў дзейнасьць 11 агентаў і кадравых супрацоўнікаў замежных спэцслужбаў. Пра гэта заявіў журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася 1 лютага.
Кіраўнік ведамства адзначыў, што «абстаноўка ў сьвеце цяпер няпростая» й з гэтай прычыны Беларусьсю цікавяцца разьведкі замежных дзяржаў. «Таму працы хапае», – сказаў Вакульчык.
Паводле яго інфармацыі, на чатырох агентаў замежных спэцслужбаў завялі крымінальныя справы. Летась адбыліся таксама суды над беларускімі грамадзянамі, якія шпіёнілі на карысьць іншых дзяржаваў. Усе атрымалі вялікія тэрміны, найменшы зь якіх – 8 гадоў пазбаўленьня свабоды. Былы высокапастаўлены вайсковец атрымаў 14 гадоў. Яшчэ адзін фігурант такой справы асуджаны на 11 гадоў.
белта/эўрарадыё/вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт