Logo Polskiego Radia
Print

Рассельгаснагляд не пусьціў у РФ 20 тон сьметанковага масла з Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.02.2018 10:35
Тавар грузілі на «Рагачоўскі МКК», у дачыненьні да якога дзейнічаюць часовыя абмежаваньні на пастаўкі масла ў РФ.
www.pixabay.com/CC0

Рассельгаснагляд не пусьціў у РФ 20 тон сьметанковага масла з Беларусі
Супрацоўнікі ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях затрымалі ў бранскім ППУ «Чырвоны Камень» партыю салодка-сьметанковага масла «Сялянскае», паведамляе прэс-служба ведамства.
Груз вагай 20 тон ехаў з Гомельскай вобласьці ў Смаленск і суправаджаўся сэртыфікатам вэтэрынарнай службы Беларусі.
Аднак, як высьветлілі спэцыялісты ўпраўленьня, па дакумэнтах масла было выраблена на Жлобінскім малочным заводзе – філіяле ААТ «Рагачоўскі ММК», сэртыфікат быў выдадзены лекарам ГУ «Жлобінская РВС», а ў таварна-транспартнай накладной значылася, што пагрузка ажыцьцяўлялася па адрасе ААТ «Рагачоўскі МКК », у дачыненьні да якога дзейнічаюць часовыя абмежаваньні на пастаўкі масла ў РФ.
Акрамя таго, на часткі прадукцыі парушаная цэласнасьць упакоўкі, а аўтамабіль, у якім перавозілася масла, знаходзіцца ў нездавальняючым санітарным стане, адзначаецца ў паведамленьні.
Алей вернуты адпраўніку.

Супрацоўнікі ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях затрымалі ў бранскім ППУ «Чырвоны Камень» партыю салодка-сьметанковага масла «Сялянскае», паведамляе прэс-служба ведамства.

Груз вагай 20 тон ехаў з Гомельскай вобласьці ў Смаленск і суправаджаўся сэртыфікатам вэтэрынарнай службы Беларусі.

Аднак, як высьветлілі спэцыялісты ўпраўленьня, па дакумэнтах масла было выраблена на Жлобінскім малочным заводзе – філіяле ААТ «Рагачоўскі ММК», сэртыфікат быў выдадзены лекарам ГУ «Жлобінская РВС», а ў таварна-транспартнай накладной значылася, што пагрузка ажыцьцяўлялася па адрасе ААТ «Рагачоўскі МКК», у дачыненьні да якога дзейнічаюць часовыя абмежаваньні на пастаўкі масла ў РФ.

Акрамя таго, на часткі прадукцыі парушаная цэласнасьць упакоўкі, а аўтамабіль, у якім перавозілася масла, знаходзіцца ў нездавальняючым санітарным стане, адзначаецца ў паведамленьні.

Масла вернута адпраўніку.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт