Logo Polskiego Radia
Print

Узровень захворваньня на грып ніжэйшы, чым год таму

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.02.2018 16:16
Вірус грыпу А і В выяўляюць у адзінкавых выпадках.
www.pixabay.com

Па зьвестках Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, узровень захворваньня на вострыя вірусныя інфэкцыі ў Беларусі на 42,6% ніжэй, чым у аналягічны пэрыяд мінулага года. Вірус грыпу А і В выяўляюць у адзінкавых выпадках. У суседняй Летуве аб’явілі эпідэмію грыпу, у Чэхіі хвароба таксама лютуе. У Празе рэзка ўзрасла колькасьць захварэлых. На мінулым тыдні лекары ў Празе зарэгістравалі адну сьмерць з-за грыпу.

Як адзначае Цэнтар эпідэміялёгіі Беларусі, у Люксэмбургу, Баўгарыі, Ірляндыі, Ісьляндыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Швэйцарыі – адзначаецца высокая інтэнсіўнасьць захворваньня; у 16 краінах, у тым ліку ў Нямеччыне, Гішпаніі, Польшчы, Румыніі, Турцыі ды Швэцыі – сярэдняя інтэнсіўнасьць.

Радыё Рацыя/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт