Logo Polskiego Radia
Print

У Івацэвічах за спалены білборд асудзілі двух анархістаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.02.2018 12:37
Яны атрымалі 3 гады абмежаваньня волі.
Спалены рэклямны шчыт у Івацэвічах. Фота: сайт «Першы Рэгіён»Спалены рэклямны шчыт у Івацэвічах. Фота: сайт «Першы Рэгіён»1reg.by

Суд Івацэвіцкага раёна агучыў вэрдыкт двум анархістам, якія летам мінулага году падпалілі рэклямны шчыт з выявай судовага выканаўцы й надпісам «Сіла закону – у яго выкананьні». Двое маладых людзей былі асуджаныя на 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёнію. Пра гэта паведамляе мясцовы сайт «Першы рэгіён».

Як высьветлілі сьледчыя, хлопцы 21, 19 і 17 гадоў напоўнілі ў хатніх умовах шкляныя колбы ад электрычных лямпачак гаручым рэчывам і забясьпечылі іх запаламі. У ноч на 28 ліпеня двое зь іх кінулі гэтыя прадметы ў білборд, а трэці здымаў тое, што адбываецца, на камэру.

Як паведамляе Генэральнай пракуратура Беларусі, двое абвінавачаных «цалкам прызналі сваю віну і чыстасардэчна раскаяліся, патлумачыўшы свае дзеяньні выключна хуліганскімі матывамі».

Падчас папярэдняга расьсьледаваньня адзін з абвінавачаных анархістаў схаваўся, яго аб’явілі ў вышук.

1reg.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт