Logo Polskiego Radia
Print

„Белавія” зь летняга раскладу павялічыць колькасьць рэйсаў у Парыж

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.02.2018 17:21
„Парыж - адзін з напрамкаў, дзе мы зьніжаем тарыфы”, - кажа генэральны дырэктар беларускай авіякампаніі.
Boeing 737-800 авіякампаніі "Белавія"Boeing 737-800 авіякампаніі "Белавія"www.belavia.by

„Белавія” зь летняга раскладу павялічыць колькасьць рэйсаў у Парыж
„Парыж - адзін з напрамкаў, дзе мы зьніжаем тарыфы”, - кажа генэральны дырэктар беларускай авіякампаніі.
Авіякампанія „Белавія” зь летняга раскладу павялічыць колькасьць рэйсаў у Парыж да 11 у тыдзень, паведаміў сёньня журналістам генэральны дырэктар авіяперавозчыка Анатоль Гусараў.
„З пачатку летняга раскладу мы плянуем лятаць у Парыж 11 разоў у тыдзень. Чатыры дні ў тыдзень будуць два рэйсы ў дзень. І мы ўжо атрымалі слоты ў аэрапорце Шарль-дэ-Голя”, - расказаў генэральны дырэктар „Белавія”.
Ён удакладніў, што запаўняцца рэйсы будуць у большай частцы за кошт транзытных пасажыраў. „Парыж - адзін з напрамкаў, дзе мы зьніжаем тарыфы. За кошт таго, што многія пасажыры з Расеі, Казахстана аддаюць перавагу ляцець празь Менск - колькасьць пасажыраў на гэтым напрамку павялічваецца”, - растлумачыў Анатоль Гусараў.
Акрамя таго, „Белавія” плянуе павялічыць колькасьць рэйсаў у Амстэрдам да 10 у тыдзень. „Вядзём перагаворы й па павелічэньні колькасьці рэйсаў у Брусэль. Пакуль не дазволілі, але гэта тэхнічныя рэчы”, - удакладніў ён.
Таксама гендырэктар „Белавія” расказаў, што авіякампанія некалькі гадоў вядзе перагаворы па адкрыцьці рэйса ў Мюнхэн.
Авіякампанія „Белавія” - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Менск і ажыцьцяўляе рэгулярныя рэйсы зь Менска ў 49 аэрапортаў 28 краін.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт