Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ зноў заклікае Беларусь увесьці мараторый на сьмяротную кару

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.02.2018 13:45
У студзені стала вядома, што восеньню 2017 году Віцебскі абласны суд вынес чарговы сьмяротны прысуд.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

ЭЗ зноў заклікае Беларусь да мараторыя на сьмяротную кару
У студзені стала вядома, што восеньню 2017 году Віцебскі абласны суд вынес чарговы сьмяротны прысуд.
Эўразьвяз зноў заклікае Беларусь увесьці мараторый на сьмяротную кару ў сувязі зь інфармацыяй аб чарговым сьмяротным прысудзе.
„Эўрапейскі Зьвяз прынцыпова выступае супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня ў любы час і ў любых абставінах. Пакараньне сьмерцю парушае права на жыцьцё й зьяўляецца самым жорсткім, бесчалавечным пакараньнем, якое прыніжае годнасьць. Такім чынам, мы заклікаем беларускія ўлады замяніць вынесеныя сьмяротныя прысуды і ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да яе адмены”, - гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай прадстаўніцтвам ЭЗ у Беларусі.
Пра тое, што мінулай восеньню Віцебскі абласны суд вынес чарговы сьмяротны прысуд, праваабаронцам стала вядома ў студзені гэтага году. 31 студзеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску гэтую інфармацыю пацьвердзіў намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч. Ён паведаміў, што 22 верасьня Віцебскі абласны суд прыгаварыў да вышэйшай меры пакараньня Віктара Лётава, які зьдзейсьніў ужо трэцяе ў сваім жыцьці забойства. Дарэчы, гэта адбылося ў папраўчай калёніі № 13 у Глыбокім, дзе Лётаў адбываў пакараньне таксама за забойства.
У 2017 годзе да сьмяротнай кары ў Беларусі былі прыгавораныя пяць чалавек, да пажыцьцёвага зьняволеньня — трое. Адзін сьмяротны прысуд быў прыведзены ў выкананьне.
Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, якая ўжывае сьмяротнае пакараньне. За апошнія 20 гадоў у краіне былі расстраляныя больш за 400 асуджаных да вышэйшай меры пакараньня. Толькі адзін з асуджаных памілаваны прэзыдэнтам.
belapan.com/аз

Эўразьвяз зноў заклікае Беларусь увесьці мараторый на сьмяротную кару ў сувязі зь інфармацыяй аб чарговым сьмяротным прысудзе.

„Эўрапейскі Зьвяз прынцыпова выступае супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня ў любы час і ў любых абставінах. Пакараньне сьмерцю парушае права на жыцьцё й зьяўляецца самым жорсткім, бесчалавечным пакараньнем, якое прыніжае годнасьць. Такім чынам, мы заклікаем беларускія ўлады замяніць вынесеныя сьмяротныя прысуды і ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да яго адмены”, - гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай прадстаўніцтвам ЭЗ у Беларусі.

Пра тое, што мінулай восеньню Віцебскі абласны суд вынес чарговы сьмяротны прысуд, праваабаронцам стала вядома ў студзені гэтага году.

31 студзеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску гэтую інфармацыю пацьвердзіў намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч. Ён паведаміў, што 22 верасьня Віцебскі абласны суд прыгаварыў да вышэйшай меры пакараньня Віктара Лётава, які зьдзейсьніў ужо трэцяе ў сваім жыцьці забойства. Дарэчы, гэта адбылося ў папраўчай калёніі № 13 у Глыбокім, дзе Лётаў адбываў пакараньне таксама за забойства.

У 2017 годзе да сьмяротнай кары ў Беларусі былі прыгавораныя пяць чалавек, да пажыцьцёвага зьняволеньня — трое. Адзін сьмяротны прысуд быў прыведзены ў выкананьне.

Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, якая ўжывае сьмяротнае пакараньне. За апошнія 20 гадоў у краіне былі расстраляныя больш за 400 асуджаных да вышэйшай меры пакараньня. Толькі адзін з асуджаных памілаваны прэзыдэнтам.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт