Logo Polskiego Radia
Print

ЦВК акрэдытавала 41 замежнага назіральніка на мясцовыя выбары

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.02.2018 16:07
Па традыцыі акрэдытаваныя ў Беларусі дыпляматы змогуць прыняць удзел у назіраньні.
Photo: www.pixabay.com/CCO Public Domain

ЦВК акрэдытавала 41 замежнага назіральніка на мясцовыя выбары
Па традыцыі акрэдытаваныя ў Беларусі дыпляматы змогуць прыняць удзел у назіраньні.
Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 41 замежнага дыплямата для ўдзелу ў назіраньні за правядзеньнем выбараў у мясцовыя саветы 28-га скліканьня.
На мясцовыя выбары ў Беларусі замежныя назіральнікі не запрашаюцца. Аднак па традыцыі акрэдытаваныя ў краіне прадстаўнікі дыпляматычных ведамстваў змогуць прыняць удзел у назіраньні.
Акрэдытацыйныя пасьведчаньні, паведамляе сайт Цэнтральнай камісіі, ужо атрымалі прадстаўнікі пасольстваў Вялікабрытаніі (тры чалавекі), Францыі (два), Расеі (дзесяць), ЗША (восем), Вугоршчыны (адзін), Летувы (13), Швэцыі (два), аддзяленьні пасольства швэйцарскай Канфэдэрацыі (адзін), а таксама прадстаўніцтвы Эўразьвязу ў Беларусі (адзін).
Замежныя назіральнікі змогуць атрымліваць інфармацыю пра колькасьць выбаршчыкаў на ўчастку, а таксама дадзеныя аб колькасьці прагаласаваўшых. Ім дазволена знаходзіцца на пасяджэньнях любых выбарчых камісій да заканчэньня падліку галасоў.
На мясцовых выбарах 2010 году колькасьць замежных назіральнікаў склала 50 чалавек, 2014-га — усяго 15. Мясцовыя выбары адбудуцца ў Беларусі 18 лютага.
belapan.com/racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт