Logo Polskiego Radia
Print

Суд над Лябедзькам за «непадпарадкаваньні супрацоўніку ДАІ» перанесьлі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.02.2018 13:21
Лідар АГП быў затрыманы 9 лютага пасьля пікету кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў у Бероасьці.
Старшыня АГП Анатоль ЛябедзькаСтаршыня АГП Анатоль Лябедзькаwww.ucpb.org

Суд над Анатолем Лябедзькам за «непадпарадкаваньні супрацоўніку ДАІ» перанесьлі на 23 лютага
Суд над старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолем Лябедзькам за «непадпарадкаваньні супрацоўніку ДАІ» перанесьлі на 23 лютага. Такое рашэньне ў панядзелак падчас пасяджэньня прыняў старшыня суда Жабінкаўскага раёна Віктар Новік.
Анатоль Лябедзька быў затрыманы 9 лютага пасьля пікету кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў у Бероасьці. Пасьля мерапрыемства машыну з Анатолем Лябедзькам і Аляксандрам Дабравольскім «без выразнага тлумачэньня прычын» спынілі на трасе Берасьце – Менск у Жабінкаўскім раёне. Лябедзька даставілі ў Жабінкаўскі РАУС, дзе склалі пратакол аб непадпарадкаваньні супрацоўніку міліцыі і абʼявілі аб затрыманьні. Пасьля яго перавезьлі ў РАУС Кобрына.
Лябедзьку прывезьлі да будынка суда Жабінкі ў панядзелак у 12 гадзін. На ўваходзе яго чакалі актывісты АГП, журналісты і лідар «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, які вёў прамую трансьляцыю сустрэчы з Лябедзькам на сваёй старонцы ў Facebook.
- Тое, што мне інкрымінуюць непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі – поўная хлусьня, – распавёў Анатоль Лябедзька. – Супрацоўнікі ДАІ мяне самі выцягнулі фізычна з аўтамабіля. У РАУС Кобрына справу для суда складалі 5 гадзін, на мяне склалі два пратаколы. Адзін – што я ня меў права кіраваць транспартным сродкам – у мяне скончыліся правы, а мэдыцынскую даведку мне на даюць. У мяне быў адзін выпадак, калі я страціў прытомнасьць, і таму мне кажуць, што ня могуць даць даведку, хоць усе камісіі я прайшоў. Другі пратакол – аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам ДАІ, якія нас спынілі. Але гэта хлусьня.
У будынку суда Лябедзька правёў 10 хвілін. Пасьля чаго супрацоўнікі ДАІ і міліцыі зноў павезьлі яго ў РАУС, патлумачыўшы гэта тым, што «прывезьлі ня ўсе пратаколы».
Да 14 гадзін Лябедзьку зноў прывезьлі ў суд. У зале суда нават дазволілі здымку – на суд прыехалі здымачныя групы тэлеканалаў ОНТ і Беларусь-1. Лябедзька ў судзе напісаў хадайніцтва аб прадастаўленьні яму часу на азнаямленьне з матэрыяламі справы. Старшыня суда Жабінкаўскага раёна Віктар Новік прыняў рашэньне перанесьці суд на 23 лютага.

Суд над старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолем Лябедзькам за «непадпарадкаваньні супрацоўніку ДАІ» перанесьлі на 23 лютага. Такое рашэньне ў панядзелак падчас пасяджэньня прыняў старшыня суда Жабінкаўскага раёна Віктар Новік.

Анатоль Лябедзька быў затрыманы 9 лютага пасьля пікету кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў у Берасьці. Пасьля мерапрыемства машыну з Анатолем Лябедзькам і Аляксандрам Дабравольскім «без выразнага тлумачэньня прычын» спынілі на трасе Берасьце – Менск у Жабінкаўскім раёне. Лябедзька даставілі ў Жабінкаўскі РАУС, дзе склалі пратакол аб непадпарадкаваньні супрацоўніку міліцыі і абʼявілі аб затрыманьні. Пасьля яго перавезьлі ў РАУС Кобрына.

Лябедзьку прывезьлі да будынка суда Жабінкі ў панядзелак у 12 гадзін. На ўваходзе яго чакалі актывісты АГП, журналісты і лідар «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, які вёў прамую трансьляцыю сустрэчы з Лябедзькам на сваёй старонцы ў Facebook.

- Тое, што мне інкрымінуюць непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі – поўная хлусьня, – распавёў Анатоль Лябедзька. – Супрацоўнікі ДАІ мяне самі выцягнулі фізычна з аўтамабіля. У РАУС Кобрына справу для суда складалі 5 гадзін, на мяне склалі два пратаколы. Адзін – што я ня меў права кіраваць транспартным сродкам – у мяне скончыліся правы, а мэдыцынскую даведку мне на даюць. У мяне быў адзін выпадак, калі я страціў прытомнасьць, і таму мне кажуць, што ня могуць даць даведку, хоць усе камісіі я прайшоў. Другі пратакол – аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам ДАІ, якія нас спынілі. Але гэта хлусьня.

У будынку суда Лябедзька правёў 10 хвілін. Пасьля чаго супрацоўнікі ДАІ і міліцыі зноў павезьлі яго ў РАУС, патлумачыўшы гэта тым, што «прывезьлі ня ўсе пратаколы».

Да 14 гадзін Лябедзьку зноў прывезьлі ў суд. У зале суда нават дазволілі здымку – на суд прыехалі здымачныя групы тэлеканалаў ОНТ і Беларусь-1. Лябедзька ў судзе напісаў хадайніцтва аб прадастаўленьні яму часу на азнаямленьне з матэрыяламі справы. Старшыня суда Жабінкаўскага раёна Віктар Новік прыняў рашэньне перанесьці суд на 23 лютага.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт