Logo Polskiego Radia
Print

Алена Анісім плянуе круглы стол пра беларусізацыю ў парлямэнце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.02.2018 14:12
Дэпутатка падкрэсьліла, што не спыняе барацьбы за беларусізацыю заканадаўства.
Алена АнісімАлена Анісімфота: ТБМ

Дэпутатка Алена Анісім зьбіраецца правесьці круглы стол пра беларусізацыю заканадаўства ў красавіку ў Палаце прадстаўнікоў. Яна падкрэсьліла, што не спыняе барацьбы за беларусізацыю заканадаўства.
«Чарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў пачынаецца 2 красавіка, таму раней правесьці дыскусію не атрымаецца. Я лічу неабходным, каб абмеркаваньне прайшло менавіта ў парлямэнце. Важна сабраць шырокую аўдыторыю, каб прыйшлі прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтру заканадаўчых і прававых дасьледаваньняў, дэпутаты, супрацоўнікі міністэрстваў... Спадзяюся праз грунтоўнасьць дасягнуць станоўчага выніку», – сказала Анісім.
Алена Анісім спрабуе стварыць у Палаце прадстаўнікоў юрыдычны прэцэдэнт: прыняць закон аб нарматыўна-прававых актах адначасова і на беларускай, і на расейскай мове.
«Адсутнасьць усіх законаў на беларускай мове – прамое парушэньне Канстытуцыі і немагчымасьць грамадзянам абараніць свае правы ў судовым парадку на падставе юрыдычна правамоцных законаў. А паколькі законаў на беларускай мове няма, то пераклады іх ня маюць юрыдычнай сілы», – лічыць Анісім.
Дэпутатка тлумачыць, што гаворка вядзецца пра базавы закон, які рэгулюе «ўсё заканадаўства, усе прававыя акты».

Дэпутатка Алена Анісім зьбіраецца правесьці круглы стол пра беларусізацыю заканадаўства ў красавіку ў Палаце прадстаўнікоў. Яна падкрэсьліла, што не спыняе барацьбы за беларусізацыю заканадаўства.

«Чарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў пачынаецца 2 красавіка, таму раней правесьці дыскусію не атрымаецца. Я лічу неабходным, каб абмеркаваньне прайшло менавіта ў парлямэнце. Важна сабраць шырокую аўдыторыю, каб прыйшлі прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтру заканадаўчых і прававых дасьледаваньняў, дэпутаты, супрацоўнікі міністэрстваў. Спадзяюся праз грунтоўнасьць дасягнуць станоўчага выніку», – сказала Анісім.

Алена Анісім спрабуе стварыць у Палаце прадстаўнікоў юрыдычны прэцэдэнт: прыняць закон аб нарматыўна-прававых актах адначасова і на беларускай, і на расейскай мове.

«Адсутнасьць усіх законаў на беларускай мове – прамое парушэньне Канстытуцыі і немагчымасьць грамадзянам абараніць свае правы ў судовым парадку на падставе юрыдычна правамоцных законаў. А паколькі законаў на беларускай мове няма, то пераклады іх ня маюць юрыдычнай сілы», – лічыць Анісім.

Дэпутатка тлумачыць, што гаворка вядзецца пра базавы закон, які рэгулюе «ўсё заканадаўства, усе прававыя акты».

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт