Logo Polskiego Radia
Print

Уладальнікі скандальнага барбершопа «Чэкіст» падалі ў суд на Дашкевіча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.02.2018 17:00
Паход у барбершоп, які адкрыўся на вуліцы Ціміразева ў Менску, названы ў дакумэнце «дробным хуліганствам».
фота: З. Дашкевіч

Уладальнікі скандальнага барбершопа «Чэкіст» падалі ў суд на Дашкевіча
Зьміцер Дашкевіч апублікаваў у «Фэйсбуку» пратакол, паводле якога яго зьбіраюцца судзіць. Паход актывіста з паплечнікамі ў барбершоп, які адкрыўся на вуліцы Ціміразева ў Менску, названы ў дакумэнце «дробным хуліганствам».
9 студзеня Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Пальчыс, Стась Карпаў і Аляксандар Чабатароў наведалі ўстанову і параілі ўладальнікам памяняць назву, якое выклікала спрэчкі ў грамадзтве.
Аднак пазьней стала вядома, што ўладальнікі «Чэкіста» падалі ў суд на Дзьмітрыя Дашкевіча.
«Увогуле, мы нічога ва ўладальнікаў чэкісцкай цырульні не патрабавалі (гэта прыдуманая мэтафара журналістаў), мы толькі спрабавалі падарыць плякаты, прысьвечаныя расстрэльнай ночы 29-30 кастрычніка 1937 года і прапанавалі сваю дапамогу ў зьмене назвы. Sasha Chebotarev паабяцаў бясплатна распрацаваць лога, Стась Карпаў прапанаваў бясплатна сайт, Eduard Palchys пагадзіўся бясплатна піярыць у сацсетках, я не бясплатна, але па сабекошце прапанаваў паставіць мэблю – нічога сабе «патрабаваньне»?», – напісаў Зьміцер Дашкевіч.
Актывіст адзначыў, што ў чэкісцкіх падыходах нічога не мяняецца – даносы, фальсыфікацыі, ілжывыя прысуды.

Зьміцер Дашкевіч апублікаваў у «Фэйсбуку» пратакол, паводле якога яго зьбіраюцца судзіць. Паход актывіста з паплечнікамі ў барбершоп, які адкрыўся на вуліцы Ціміразева ў Менску, названы ў дакумэнце «дробным хуліганствам».

9 студзеня Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Пальчыс, Стась Карпаў і Аляксандар Чабатароў наведалі ўстанову і параілі ўладальнікам памяняць назву, якая выклікала спрэчкі ў грамадзтве.

Аднак пазьней стала вядома, што ўладальнікі «Чэкіста» падалі ў суд на Дзьмітрыя Дашкевіча.

«Увогуле, мы нічога ва ўладальнікаў чэкісцкай цырульні не патрабавалі (гэта прыдуманая мэтафара журналістаў), мы толькі спрабавалі падарыць плякаты, прысьвечаныя расстрэльнай ночы 29-30 кастрычніка 1937 года і прапанавалі сваю дапамогу ў зьмене назвы. Sasha Chebotarev паабяцаў бясплатна распрацаваць лога, Стась Карпаў прапанаваў бясплатна сайт, Eduard Palchys пагадзіўся бясплатна піярыць у сацсетках, я не бясплатна, але па сабекошце прапанаваў паставіць мэблю – нічога сабе «патрабаваньне»?», – напісаў у Фэйсбуку Зьміцер Дашкевіч.

Актывіст адзначыў, што ў чэкісцкіх падыходах нічога не мяняецца – даносы, фальсыфікацыі, ілжывыя прысуды.

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт