Logo Polskiego Radia
Print

На выбарах у Беларусі балятуецца больш за 22 тыс. кандыдатаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2018 10:45
13 лютага на мясцовых выбарах у Беларусі стартавала датэрміновае галасаваньне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за 28 тыс. 624 нацыянальныя наглядальнікі акрэдытаваныя на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

Іх колькасьць будзе павялічвацца па меры набліжэньня асноўнага дня галасаваньня, які пазначаны на 18 лютага. Найбольш сваіх прадстаўнікоў для маніторынгу выбарчай кампаніі акрэдытаваў БРСМ - амаль 6,8 тыс., РГА „Белая Русь” - 5,1 тыс., ФПБ - каля 4 тыс.

Акрамя таго, ЦВК акрэдытавала ўжо 46 міжнародных наглядальнікаў - супрацоўнікаў дыпляматычных прадстаўніцтваў, якія працуюць у Беларусі. Больш за ўсё іх накіравалі пасольствы Летувы, Расеі й ЗША.

13 лютага на мясцовых выбарах у Беларусі стартавала датэрміновае галасаваньне. Яно прадоўжыцца па 17 лютага ўключна. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22,2 тыс. чалавек. У агульнай колькасьці паміж удзельнікамі кампаніі будзе разьмеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт