Logo Polskiego Radia
Print

ВУП Беларусі ў гадавым вылічэньні за студзень вырас на 4,6%

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.02.2018 16:38
У 2018 годзе ўрад разьлічвае на тэмп росту ВУП на ўзроўні 103,5%.
pixabay.com/Public Domain CC0

ВУП Беларусі ў гадавым вылічэньні за студзень вырас на 4,6%
У Нацыянальным статыстычным камітэце паведамілі, што аб'ём ВУП у студзені 2018 гадоў у бягучых цэнах склаў 9,1 млрд рублёў, ці ў супастаўных цэнах 104,6% да ўзроўню студзеня 2017 года.
Як пракамэнтаваў журналістам намесьнік міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў, гэтаму спрыялі «тыя тэндэнцыі, якія мы назіралі ў мінулым годзе».
«Леташні рост заробкаў паўплываў на спажывецкі попыт», – падкрэсьліў ён.
Спасылаючыся на дадзеныя канʼюнктурных апытаньняў, якія праводзяцца Мінэканомікі сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў, Чарвякоў падкрэсьліў, што большасьць зь іх цяпер мае трохмесячны партфэль заказаў на прадукцыю.
«У сьнежні прадпрыемствы вельмі актыўна закуплялі прамежкавы імпарт – сыравіну й камплектуючыя. Але цяпер мы назіраем зьніжэньне складзкіх запасаў», – адзначыў намесьнік міністра.
У 2017 годзе ВУП Беларусі вырас на 2,4% пры прагнозе – 1,7%. У 2018 годзе ўрад разьлічвае на тэмп росту ВУП на ўзроўні 103,5%.

У Нацыянальным статыстычным камітэце паведамілі, што аб'ём ВУП у студзені 2018 году ў бягучых цэнах склаў 9,1 млрд рублёў, ці ў супастаўных цэнах 104,6% да ўзроўню студзеня 2017 году.

Як пракамэнтаваў журналістам намесьнік міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў, гэтаму спрыялі «тыя тэндэнцыі, якія мы назіралі ў мінулым годзе».

«Леташні рост заробкаў паўплываў на спажывецкі попыт», – падкрэсьліў ён.

Спасылаючыся на дадзеныя канʼюнктурных апытаньняў, якія праводзяцца Мінэканомікі сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў, Чарвякоў падкрэсьліў, што большасьць зь іх цяпер мае трохмесячны партфэль заказаў на прадукцыю.

«У сьнежні прадпрыемствы вельмі актыўна закуплялі прамежкавы імпарт – сыравіну й камплектуючыя. Але цяпер мы назіраем зьніжэньне складзкіх запасаў», – адзначыў намесьнік міністра.

У 2017 годзе ВУП Беларусі вырас на 2,4% пры прагнозе – 1,7%. У 2018 годзе ўрад разьлічвае на тэмп росту ВУП на ўзроўні 103,5%.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт