Logo Polskiego Radia
Print

Праваабаронцы: аб'яўленыя вынікі выбараў не адпавядаюць волі выбаршчыкаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.02.2018 16:05
Выніковая справаздача па маніторынгу выбараў дэпутатаў мясцовых Cаветаў дэпутатаў 28 скліканьня.
Screen spring96.org

Беларускі Хельсінскі камітэт і праваабарончы цэнтр «Вясна», якія ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» назіралі за ходам мясцовых выбараў, выступілі з выніковым справаздачай па маніторынгу выбарчага працэсу.

Яны адзначаюць, што выбары праходзілі на фоне пагаршэньня агульнай ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў краіне.

У выбарчае заканадаўства не было ўнесена ніякіх зьменаў і выбары «праходзілі па ранейшых правілах і працэдурах, якія неаднаразова крытыкаваліся ў тым ліку назіральнікамі АБСЕ», паведамілі праваабаронцы.

Адзначыўшы фактычную адсутнасьць значных парушэньняў і перашкод на этапах рэгістрацыі ініцыятыўных груп, збор подпісаў і правядзеньне перадвыбарнай агітацыі, праваабаронцы падкрэсьлілі, што датэрміновае галасаваньне, падлік галасоў і вызначэньне вынікаў галасаваньня ў вышэйстаячых камісіях «суправаджалі шматлікія маніпуляцыі, актыўнае ўжываньне адміністрацыйных рэсурсаў і адсутнасьць транспарэнтнасьці».

У цэлым, гаворыцца ў справаздачы, што выбарчы працэс не адпавядаў шэрагу асноўных міжнародных стандартаў правядзеньня дэмакратычных і свабодных выбараў. Так, адсутнічаў роўны доступ усіх кандыдатаў да СМІ, не было абʼектыўных выбарчых камісій, адзначаліся шматлікія факты прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні, закрытасьць шэрагу выбарчых працэдур для назіральнікаў.

»Найбольш важнай падставай для крытыкі выбараў застаецца адсутнасьць празрыстасьці падліку галасоў, што не дазваляе лічыць абвешчаныя вынікі выбараў адлюстраваньнем волевыяўленьня выбаршчыкаў», – падкрэсьліваюць праваабаронцы.

spring96.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт