Logo Polskiego Radia
Print

Украінa: Беларусь ня можа ўдзельнічаць у міратворчай місіі ААН у Данбасе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.02.2018 11:11
МЗС Украіны: Калі мы выключаем NATO, то вельмі лягічна, каб не казалі таксама пра ўдзел краінаў АДКБ.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Беларусь ня можа ўдзельнічаць у міратворчай місіі ААН у Данбасе
МЗС Украіны: Калі мы выключаем NATO, то вельмі лягічна, каб не казалі таксама пра ўдзел краінаў АДКБ.
Беларусь зьяўляецца членам Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), таму ня можа прымаць удзел у міратворчай місіі ААН у Данбасе, заявіла намесьнік міністра замежных спраў Украіны Алена Зеркаль.
„Наколькі я ведаю, Беларусь ня выйшла з АДКБ і зьяўляецца членам гэтай арганізацыі. А калі мы выключаем NATO, то вельмі лягічна, каб не казалі, што краіны АДКБ таксама прымаюць удзел у місіі”, - адзначыла Зеркаль у эфіры ўкраінскага „5 канала” вечарам 19 лютага.
Цяпер у склад АДКБ уваходзяць шэсьць дзяржаў: Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея й Таджыкістан. Ключавымі задачамі АДКБ зьяўляюцца забесьпячэньне нацыянальнай і калектыўнай бясьпекі членаў, паглыбленьне іх ваенна-палітычнага ўзаемадзеяньня й інтэграцыі, ажыцьцяўленьне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Як паведамлялася, 18 лютага Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў пра гатоўнасьць даць міратворцаў для ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе.
Увод міратворцаў ва Ўкраіну — адна з тэм, што абмяркоўваліся на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі, у якой 16—18 лютага ўдзельнічаў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей.
Камэнтуючы гэтую тэму ў інтэрвію праграме „Тыдзень” тэлеканала СТВ, кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства адзначыў, што пра магчымасьць уводу беларускіх міратворцаў на паўднёвы ўсход Украіны Аляксандар Лукашэнка заявіў яшчэ ў кастрычніку 2014 году.
belapan.by/аз

Беларусь зьяўляецца членам Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), таму ня можа прымаць удзел у міратворчай місіі ААН у Данбасе, заявіла намесьнік міністра замежных спраў Украіны Алена Зеркаль.

„Наколькі я ведаю, Беларусь ня выйшла з АДКБ і зьяўляецца членам гэтай арганізацыі. А калі мы выключаем NATO, то вельмі лягічна, каб не казалі, што краіны АДКБ таксама прымаюць удзел у місіі”, - адзначыла Зеркаль у эфіры ўкраінскага „5 канала” вечарам 19 лютага.

Цяпер у склад АДКБ уваходзяць шэсьць дзяржаў: Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея й Таджыкістан. Ключавымі задачамі АДКБ зьяўляюцца забесьпячэньне нацыянальнай і калектыўнай бясьпекі членаў, паглыбленьне іх ваенна-палітычнага ўзаемадзеяньня й інтэграцыі, ажыцьцяўленьне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Як паведамлялася, 18 лютага Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў пра гатоўнасьць даць міратворцаў для ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе. Увод міратворцаў ва Ўкраіну — адна з тэм, што абмяркоўваліся на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі, у якой 16—18 лютага ўдзельнічаў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей.

Камэнтуючы гэтую тэму ў інтэрвію праграме „Тыдзень” тэлеканала СТВ, кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства адзначыў, што пра магчымасьць уводу беларускіх міратворцаў на паўднёвы ўсход Украіны Аляксандар Лукашэнка заявіў яшчэ ў кастрычніку 2014 году.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт