Logo Polskiego Radia
Print

Праваабаронцы заклікалі вярнуць свабоду сходаў грамадзянам Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.02.2018 14:37
Аўтары звароту лічаць, што мірныя сходы – адзін зь лепшых спосабаў вырашэньня грамадзкіх праблем.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Public Domain/CC0

Праваабаронцы заклікалі вярнуць свабоду сходаў грамадзянам Беларусі
Аўтары звароту лічаць, што мірныя сходы – адзін зь лепшых спосабаў вырашэньня грамадзкіх праблем.
Каманда валянтэраў распрацавала электронны зварот у парлямэнт з просьбай дапусьціць да ўдзелу ў абмеркаваньні зьмен у Закон „Аб масавых мерапрыемствах” прадстаўнікоў грамадзкасьці.
Кампанія „За свабоду мірных сходаў” распрацавала пэтыцыю на сэрвісе Zvarot.by, у якой указваецца на неабходнасьць зьмены існуючага закона „Аб масавых мерапрыемствах”.
Аўтары звароту ўпэўненыя, што мірныя сходы – гэта адзін зь лепшых інструмэнтаў вырашэньня грамадзкіх праблем:
„Права на свабоду мірных сходу ўключана ва Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Яно ўключана і ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з маленькім дадаткам аб тым, што парадак арганізацыі й правядзеньня такіх сходаў вызначаецца законам. Усё бы нічога, але дзейны Закон занадта абмяжоўвае гэта права, уводзіць занадта шмат дзіўных працэдур, якія не заўсёды магчыма прайсьці ўмоўнай супольнасьці аматараў матылькоў, і нават калі мы гэтыя працэдуры асілім, у кожна(-га/-й) з нас могуць быць праблемы ў выглядзе затрыманьняў, штрафаў і нават адміністрацыйнага арышту”, – лічаць распрацоўшчыкі тэксту звароту.
У сакавіку ў парлямэнце будуць разглядаць магчымыя зьмены ў існуючае заканадаўства. Важна, каб дэпутаты ўлічылі меркаваньне людзей. Для гэтага й была створана пэтыцыя, у якой падпісанты просяць дапусьціць да ўдзелу ў абмеркаваньнях прадстаўнікоў РПГА „Беларускі Хельсінкскі камітэт”, ПЦ „Вясна“, АПУ „Офіс па правах чалавека зь інваліднасьцю”, ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў”, ГА „Экадом” і экспэрта Савета Эўропы Аляксандра Вашкевіча. Толькі з удзелам спэцыялістаў закон можа быць палепшаны.
Ці адбудзецца гэта, залежыць ад кожнага – да 15 сакавіка трэба сабраць 500 подпісаў, каб зварот быў накіраваны ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Падпісаць пэтыцыю можна прама зараз па наступнай спасылцы:
Зрабіць крок да свабоды мірных сходаў
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт