Logo Polskiego Radia
Print

У студзені ў Менску ад камунальных паслуг адключылі 1,5 тыс. кватэраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2018 12:11
Гэта пакараньне за запазычанасьць па аплаце жыльлёва-камунальных паслуг.
Photo: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

У студзені ў Менску ад камунальных паслуг адключылі 1,5 тыс. кватэраў
Гэта пакараньне за запазычанасьць па аплаце жыльлёва-камунальных паслуг.
За 2017 год у 18 554 кватэрах Менска былі адключаныя некаторыя жыльлёва-камунальныя паслугі. Такая мера ўжываецца ў сувязі з запазычанасьцю па аплаце жыльлёва-камунальных паслуг і плаце за карыстаньне жылымі памяшканьнямі. У студзені 2018-га гэты пералік папоўніла яшчэ 1 551 кватэра, інфармуе агенцтва „Мінск-Навіны”.
Камунальнікі кажуць, што пасьля двух месяцаў запазычанасьці ўласьнікам і наймальнікам накіроўваюць пісьмовае папярэджаньне пра неабходнасьць на працягу пяці дзён унесьці плацяжы, у тым ліку пеню. Пры нявыплаце даўжнікам прыпыняюць аказаньне некаторых камунальных паслуг. Пераважна ім адключаюць электрычнасьць. Радзей адключаюць ваду, газ і тэлеантэны.
У найбольш складаных выпадках камунальнікі падаюць заявы ў суд на спагнаньне пазыкі. У даўжнікоў могуць апісаць маёмасьць, накласьці арышт на маёмасьць і фінансы, а таксама абмежаваць права на кіраваньне транспартам і забараніць выезд з краіны.
Самыя злосныя даўжнікі могуць пазбавіцца жыльля.
minsknews.by/euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт