Logo Polskiego Radia
Print

Толькі 5 сем’яў з 10 перасяленцаў з Украіны засталіся ў Лепельскім раёне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.02.2018 15:38
Не ўсе ўкраінцы змаглі адаптавацца да ўмоў нашага жыцьця і прайсьці пэўныя цяжкасьці.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пасьля пачатку баявых дзеяньняў шматлікія сем’і з Украіны пераехалі жыць у Беларусь. Але многія з іх вярнуліся назад, ва Украіну, некаторыя паехалі ў Расею.

У Глыбоцкім раёне, да прыкладу, украінцаў амаль не засталося. Некаторыя з іх, ад’яжджаючы, казалі людзям, што нават пры вайне людзі жывуць лепш ва Ўкраіне, чым у Беларусі ў мірны час. Адна сям’я з Докшыцкага раёна на пытаньне сваіх аднавяскоўцаў: «Чаму вы едзеце назад ва Украіну, у вас жа там страшна, вайна, вас могуць забіць?» – нават адказала: «Нас там, калі і заб’юць, то бах – і адразу, а вас тут забіваюць павольна». Не ўсе ўкраінцы змаглі адаптавацца да ўмоў нашага жыцьця і прайсьці пэўныя цяжкасьці.

Святлана Шаўчэнка зараз жыве ў горадзе Лепель, прыехала з горада Сялідава Данецкай вобласьці, што за 50 кілямэтраў ад Данецка. Жыве ў Беларусі ўжо чацьвёрты год і працуе токарам на Лепельскім малочна-кансервавым камбінаце.

На думку Сьвятланы, прыежджым заўжды цяжка, асабліва на пачатку. Для яе было самым цяжкім – пытаньні па жыхарству і збор дакумэнтаў на часовае пражываньне. Гэта ўсё патрабуе немалых фінансавых выдаткаў, - расказала Сьвятлана Радыё Рацыя.

racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт