Logo Polskiego Radia
Print

Amnesty International згадвае пра выпадкі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.02.2018 15:48
АІ піша ў дакладзе пра разгон мірных пратэстаў, абмежаваньні ў працы СМІ, паліытічных партый ды іншае.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Public Domain

Міжнародная праваабарончая супольнасьць Amnesty International апублікавала даклад пра стан правоў чалавека ў сьвеце. Асобны разьдзел прысьвечаны Беларусі, у ім 3 старонкі.

У Беларусі Amnesty International адзначае жорсткае задушэньне мірных пратэстаў «недармаедаў», адмову ад супрацы са спэцыяльным дакладчыкам ААН у правах чалавека, прымусовае вяртаньне на радзіму іншаземаў, якія зьвярталіся па міжнародную абарону (у тым ліку чачэнскага ўцекача Імрана Саламава і блогера Аляксандра Лапшына), абмежаваньні ў працы СМІ, палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў, абмежаваньне публічных сходаў, «справу патрыётаў», прынамсі адно сьмяротнае пакараньне і яшчэ чатыры сьмяротныя прысуды ў 2017 годзе.

Пры гэтым згадваецца, што збліжэньне Беларусі з краінамі Захаду прадоўжылася, а ў Менску прайшла сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Сярод вязьняў сумленьня Amnesty International асобна згадвае Зьмітра Паліенку, піша пра «мноства ўдзельнікаў мітынгаў», асуджаных за мірны актывізм. Таксама згадваецца затрыманьне больш як 900 чалавек у акцыях пратэсту ў лютым–красавіку і «судовы канвэер» у разглядзе іхных справаў, пры якім доказам віны былі толькі паказаньні міліцыянтаў. Згадваецца і міліцэйскі «штурм» офісу праваабарончай арганізацыі «Вясна», штрафы дзясяткам журналістаў і прынамсі восем адміністрацыйных арыштаў журналістаў, пагрозы адабраць дзіця ў журналісткі Ларысы Шчыраковай. Асобным пунктам пішуць пра «падатак на дармаедаў», які быў «прыпынены», але затым «абноўлены» і вернуты пад іншай назвай.

радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт