Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандр Лукашэнка асудзіў прасоўваньне NATO на ўсход

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.02.2018 12:36
На яго думку, ідзе пасьлядоўная мілітарызацыя Ўсходняй Эўропы, там разгортваюцца дадатковыя воінскія кантынгенты.
Аляксандар Лукашэнка (архіўны здымак)Аляксандар Лукашэнка (архіўны здымак)youtube.com/screen

Лукашэнка асудзіў прасоўваньне NATO на ўсход
Аляксандр Лукашэнка асудзіў прасоўваньне NATO на ўсход. Пра гэта ён заявіў на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным 100-годзьдзю Ўзброеных сіл Беларусі, які адбыўся 22 лютага.
«Мы жывем у эпоху маштабнага перадзелу сьвету. Мэтанакіравана, абдумана падрываецца клясычнае міжнароднае права й яго аснова – сувэрэнітэт дзяржавы. Каласальна ўзрос фактар ваеннай сілы», – цытуе заяву кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Лукашэнка заявіў, што ўмяшаньне асноўных геапалітычных гульцоў ва ўнутраныя справы шэрагу дзяржаў, у тым ліку эўрапейскіх, справакавала ўнутраныя ўзброеныя канфлікты. На яго думку, ідзе пасьлядоўная мілітарызацыя Ўсходняй Эўропы, там разгортваюцца дадатковыя воінскія кантынгенты.
Кіраўнік Беларусі згадаў, што ня так даўно гэтыя краіны былі ў адным вайсковым блёку – Варшаўскай дамове. «Пасьля распаду Савецкага Саюза нам клятвенна абяцалі, што NATO на ўсход пашырацца ня будзе – трэба толькі ліквідаваць Варшаўскую дамову. Ліквідавалі. Вядома хто. Нам за гэта ня сорамна», – дадаў Лукашэнка. Ён падкрэсьліў, што краіны NATO ніколі ня будуць выконваць свае абавязацельствы па непашырэньні.
За апошні час, паводле словаў кіраўніка дзяржавы, Беларусь чатыры разы мадэрнізавала сваё войска. «Гэта каштавала нятанна. І гэта, тым больш, не матэрыяльна, а маральна й духоўна дорага абышлося беларускаму народу, як і расейцам, народам некалі Савецкага Саюза», – падкрэсьліў ён.
Лукашэнка дадаў, што Беларусь па сваёй ваеннай дактрыне не разглядае ніякую дзяржаву ў якасьці праціўніка, але гатовая адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы ўзброеным шляхам.

Аляксандр Лукашэнка асудзіў прасоўваньне NATO на ўсход. Пра гэта ён заявіў на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным 100-годзьдзю Ўзброеных сіл Беларусі, які адбыўся 22 лютага.

«Мы жывем у эпоху маштабнага перадзелу сьвету. Мэтанакіравана, абдумана падрываецца клясычнае міжнароднае права й яго аснова – сувэрэнітэт дзяржавы. Каласальна ўзрос фактар ваеннай сілы», – цытуе заяву кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Лукашэнка заявіў, што ўмяшаньне асноўных геапалітычных гульцоў ва ўнутраныя справы шэрагу дзяржаў, у тым ліку эўрапейскіх, справакавала ўнутраныя ўзброеныя канфлікты. На яго думку, ідзе пасьлядоўная мілітарызацыя Ўсходняй Эўропы, там разгортваюцца дадатковыя воінскія кантынгенты.

Кіраўнік Беларусі згадаў, што ня так даўно гэтыя краіны былі ў адным вайсковым блёку – Варшаўскай дамове.

«Пасьля распаду Савецкага Саюза нам клятвенна абяцалі, што NATO на ўсход пашырацца ня будзе – трэба толькі ліквідаваць Варшаўскую дамову. Ліквідавалі. Вядома хто. Нам за гэта ня сорамна», – дадаў Лукашэнка. Ён падкрэсьліў, што краіны NATO ніколі ня будуць выконваць свае абавязацельствы па непашырэньні.

За апошні час, паводле словаў кіраўніка дзяржавы, Беларусь чатыры разы мадэрнізавала сваё войска. «Гэта каштавала нятанна. І гэта, тым больш, не матэрыяльна, а маральна й духоўна дорага абышлося беларускаму народу, як і расейцам, народам некалі Савецкага Саюза», – падкрэсьліў ён.

Лукашэнка дадаў, што Беларусь па сваёй ваеннай дактрыне не разглядае ніякую дзяржаву ў якасьці праціўніка, але гатовая адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы ўзброеным шляхам.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт